Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Германіі
Іерархі
23.06.2015 11:34

У межах свайго візіту ў Германію біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч па запрашэнні святароў Таварыства Хрыста для палякаў-эмігрантаў (хрыстусоўцы) 21 чэрвеня ўзначаліў святую Імшу ў касцёле Маці Божай Успамогі верных у г. Брыль каля Кёльна, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў.

У Імшы ўдзельнічаў таксама правінцыял нямецка-галандска-італьянска-венгерскай правінцыі хрыстусоўцаў кс. Эдмунд Друз SChr, які на працягу апошніх трох гадоў выконваў функцыю дырэктара Душпастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч перадаў віншаванні ад вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі, да якіх яго паслаў Пан з пастырскай паслугай. Іерарх адзначыў, што ў цяжкія часы падзей ХХ стагоддзя вернікі Беларусі далі прыгожае сведчанне сваёй веры, бо не адракліся ад Хрыста і не адышлі ад Касцёла і сёння трываюць у веры, перадаючы яе як самы каштоўны дар маладому пакаленню.

У гаміліі біскуп адзначыў, што ў душах маладых людзей, якія прыступаюць да сакрамэнту канфірмацыі, здзяйсняецца тое ж, што сталася з апосталамі ў Вячэрніку: яны сталі напоўнены Святым Духам.

Звяртаючыся да прымаючых сакрамэнт, іерарх сказаў: “Гэты Боскі Суцяшыцель умацуе вас у адважным вызнаванні веры, зробіць здольнымі мужна выступаць у яе абарону, а таксама ўмацуе ў штодзённым даванні сведчання ўласным жыццём, згодным з навучаннем Хрыста”.

“Дух Святы будзе весці вас, каб вы нястомна выходзілі насустрач свету з Добрай Навіной аб збаўленні”, - дадаў гродзенскі ардынарый.

Біскуп нагадаў маладым людзям, што сучаснаму свету неабходна сведчанне аб Хрысце – “не мноства пустых словаў без зместу, але праўдзівасць канкрэтных учынкаў”. Іерарх заахвоціў усіх быць місіянерамі ў сваім асяроддзі.

На заканчэнне Імшы моладзь падзякавала біскупу за ўмацаванне дарамі Духа Святога, а пробашч супольнасці польскай каталіцкай місіі кс. Ян Урбанэк SChr запэўніў у малітве ў інтэнцыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.


Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію