Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў кляштар цыстэрцыян у Польшчы |
| Іерархі |
| 19.08.2015 14:37 |
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 13-14 жніўня наведаў кляштар цыстэрцыян у польскім Енджэёве.Падчас свайго візіту іерарх больш глыбока пазнаёміўся з харызматам гэтай манаскай супольнасці. Як адзначылі браты цыстэрцыяне, акрамя праведзенага разам часу, добрых і мудрых размоў, вялікім шчасцем для манаскай супольнасці стала святая Імша, якую біскуп Віцебскі цэлебраваў перад рэліквіямі благаслаўлёнага Вінцэнта Кадлубка ў аднайменнай капліцы. ![]() «Верым, што гэтая сустрэча ля труны бл. Вінцэнта прынясе плён у пашырэнні культу благаслаўлёнага, а таксама шанаванні яго памяці і ў Беларусі», — прызнаюцца ў супольнасці цыстэрцыян. Сярод членаў супольнасці братоў цыстэрцыян у Енджэёве ёсць і адзін беларус — дыякан Уладзімір Лапацкі, які паходзіць з Віцебскай дыяцэзіі. ![]() Даведка Catholic.by: Цыстэрцыяне — каталіцкі манаскі ордэн, які ў XI ст. адгалінаваўся ад ордэна бэнэдыктынаў. Цыстэрцыяне вядуць пустэльніцкі лад жыцця, у іх духоўнасці вялікую ролю адыгрывае аскеза. Бруна Патарэвіч OCist |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 13-14 жніўня наведаў кляштар цыстэрцыян у польскім Енджэёве.

для друку