Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў лідскіх піяраў |
Іерархі |
27.08.2015 10:05 |
У гаміліі біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на асобу св. Юзафа Каласанса, яго вялікі ўплыў на агульнадаступную адукацыю, адкрыццё школ і працэс выхавання ўвогуле. Гісторыя паказвае, што піяры, нягледзячы на розныя цяжкасці і пераследы, заўсёды працягвалі сваю працу ў Лідзе, таму біскуп пажадаў ім і далей аддана служыць тут Богу і людзям. Напрыканцы Імшы адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прысутныя разам памаліліся Літанію да св. Юзафа Каласанса. Затым вернікі і святары на чале з біскупам прайшлі ўрачыстай працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам вакол касцёла. На заканчэнне ўрачыстасці пробашч кс. Ян Асіповіч SP падзякаваў усім, хто дапамог арганізаваць свята і прыняў у ім удзел. Біскуп, у сваю чаргу, падзякаваў усім прысутным вернікам, святарам за супольную малітву, пробашчу за запрашэнне і гасцінны прыём, словы ўдзячнасці выказаў міністрантам, адзначыўшы высокі ўзровень выканання імі сваіх абавязкаў падчас літургіі, а таксама пажадаў ім не баяцца адказваць на голас Бога, калі яны пачуюць Яго. Кацярына Мурамская (АлГ) |
Фотарэпартаж |