Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прыме ўдзел у сустрэчы біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года |
Іерархі |
04.09.2015 12:42 |
7 верасня ў Рыме пачнецца адмысловы курс для каталіцкіх біскупаў свету, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. Удзел у ім прыме і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Адмысловы курс арганізуе Кангрэгацыя па справах Біскупаў у Ватыкане. Мэта курса — азнаямленне біскупаў з функцыянаваннем структур Святога Пасаду, яго кангрэгацыямі, камісіямі і апосталатам. На працягу 10 дзён біскупы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з рознымі сферамі працы і служэння: дабрачыннай, асветніцкай, выдавецкай дзейнасцю, абмеркаваць выклікі часу і ролю Касцёла і епіскапата ў сучасных умовах. 10 верасня Папа Францішак правядзе аўдыенцыю з удзельнікамі курса. (LS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.