У чацвёрты дзень працы Пленарнай Асамблеi Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы, 14 верасня, завяршыліся паведамленні бiскупаў аб сітуацыі Касцёла ў іх краінах. У асамблеі прымае ўдзел таксама Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Гэты дзень, як і раней, пачаўся малiтвай Ютранi ў капліцы Domus Galileae. Пасля прагучалі паведамленні бiскупаў аб сітуацыі Касцёла ў іх краінах.
![](/2/images/phocagallery/2015/09/2015-09-14-israel/thumbs/phoca_thumb_l_2015-09-13-israel-001.jpg)
Прыводзім пералік галоўных праблем, на якія звярталася ўвага ў паведамленнях іерархаў з розных еўрапейскіх краiн, акрамя партыкулярных падзей у паасобных краiнах:
- сям’я, уключаючы тэндэнцыi гомасексуальных саюзаў;
- гендэрная праблема;
- дэмаграфiчны крызiс;
- абарона жыцця; сексуальнае выхаванне ў школе,
- антрапалагiчна-культурны крызiс;
- значэнне экуменiзму ў абароне хрысцiянскiх каштоўнасцяў;
- значэнне мiжрэлiгiйнага дыялогу для вырашэння канфлiктаў i будавання мiру памiж народамi;
- працоўная мiграцыя;
- праблема ўтрымання касцёльных шпiталяў i iншых дабрачынных арганiзацый;
- крызiс рэлiгii сярод моладзi, уплыў секулярных тэндэнцый на моладзь;
- распаўсюджванне секулярнай iдэалогiі на Усход i ў Цэнтральную Еўропу з Еўрасаюза;
- беднасць у Еўропе;
- крызiс паклiкання да святарства i кансэкраванага жыцця;
- святкаванне Года кансэкраванага жыцця;
- эканамiчны крызiс;
- праблема гей-парадаў;
- праблемы, звязаныя з уваходам некаторых усходнiх краiн у Еўразону (грошы еўра замест нацыянальнай валюты);
- выклiкi нарастаючай мiграцыi з Афрыкi;
- салiдарнасць з Украiнай;
- стварэнне ў некаторых посткамунiстычных краiнах міжрэлiгiйных рад, якiя дапамагаюць сумесна патрабаваць захавання правоў розных веравызнанняў;
- падрыхтоўка на Сусветнага дня моладзi ў Кракаве ў 2016 г.;
- пераслед Касцёла на Блiзкiм Усходзе;
- тэрарызм;
- эканамiчны крызiс;
- свабода рэлiгii, асаблiва на Блiзкiм Усходзе;
- праблема Касцёла на Блiзкiм Усходзе, якi знаходзiцца ў абсалютнай меншасцi, што вядзе да негатыўных наступстваў, бо ён застаецца практычна без голасу ў грамадстве, часта перажывае дыскрымiнацыю i мае вялiкiя праблемы ў адносiнах да iншых канфесiй i рэлiгiй;
- мiграцыя з Блiзкага Усходу i Афрыкi, якая ў многiх месцах вядзе да хаосу, бо колькасць мiгрантаў перавышае колькасць жыхароў некаторых мясцiн i асаблiва астравоў, куды мiгранты прыбываюць;
- складанасці катэхiзацыi сучаснай моладзi;
- надыходзячы Сiнод Біскупаў на тэму сям’i;
- праблема служэння бедным, якiх становiцца ўсё больш у сувязi з наплывам мiгрантаў;
- занепакоенасць сацыяльнымi праблемамi i сацыяльнай несправядлiвасцю;
- беспрацоўе, якое стварае вялiкiя праблемы;
- розніца паміж называннем сябе веруючым i практыкаваннем сваёй веры;
- тое, што ахрышчаныя часам жывуць як язычнiкi;
- тое, што ў некаторых краiнах Касцёл асацыюецца з НДА (недзяржаўнай арганізацыяй);
- Касцёл аддзелены ад дзяржавы, але знаходзiцца ў рэальных абставiнах той цi iншай дзяржавы;
- адносiны з iсламам;
- праблемы сацыяльнай этыкi;
- праблема паклiканняў да святарства;
- бездухоўнасць сучаснай Еўропы, асаблiва моладзi;
- пастырства сем’яў;
- катэхiзацыя дарослых;
- сексуальныя злачынствы супраць малалетнiх;
- манаскія супольнасці дыяцэзiяльнага права, члены якiх старэюць i якімі няма каму кiраваць (тады, напр., у Галандыi ардынарый прызначае настаяцеля з iншага манаскага ордэна або з дыяцэзiяльнага духавенства);
- выкарыстанне медыя ў новай евангелiзацыi;
- суiцыд;
- гандаль людзьмi.
Асаблiвую ўвагу ўдзельнiкi форуму еўрапейскіх бiскупаў звярнулi на ваенны канфлiкт ва Украiне, якая перажывае гуманiтарны крызiс, на структуры Каталiцкага Касцёла ў Крыме, якiя цяпер падпарадкаваны непасрэдна Ватыкану. Было адзначана, між іншым, што падчас канфлiкту ва Украiне там павялiчылася колькасць споведзяў i прыняцця святой Камунiі. (DN), (AG)
|