Пленарная Асамблея РБКЕ на Святой Зямлі: Магдала і базыліка пустога гробу Пана (+фота) |
Іерархі |
15.09.2015 01:31 |
На Святой Зямлі працягваецца Пленарная Асамблея Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. Форум еўрапейскіх біскупаў праходзіць з 11 па 16 верасня, у ім прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. 14 верасня ўдзельнікі форума пакінулі Domus Galileae i накiравалiся ў Магдалу, дзе жыла св. Магдалена. У санктуарыi “Duc in altum” (“Адплывi на глыбiню”) яны цэлебравалi святую Iмшу. Святыня, якой апякуюцца айцы легiянеры Хрыста, збудавана на месцы, дзе здзейснiўся цудоўны ўлоў рыбы. Назва паходзiць ад слоў Езуса, сказаных апосталу Пятру, каб адплыў на глыбiню i там лавiў рыбу, дзе затым сапраўды ўлоў быў вялiкi, хаця перад гэтым яны лавілі ўсю ноч i нiчога не злавiлi. Iмшу ўзначалiў грэчаскі бiскуп на пенсіі Фрагрыскос Папамвнолiс, якi, нягледзячы на пенсiйны ўзрост, з’яўляецца Старшынёй Канферэнцыi Каталіцкіх Бiскупаў Грэцыi. У гамiлii іерарх нагадаў пра свайго папярэдніка на бiскупскай кафедры Крэты св. Андрэя з Крэты i яго вучэнне аб Крыжы Хрыста. Цэлебрант адзначыў, што крыж, з’яўляючыся знакам збаўлення, узвялiчвае чалавека, бо на ім здзейснiлася збаўленне, згублены чалавек быў прыцягнуты да Хрыста i стаў Божым дзiцём. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, як ён распавёў Catholic.by, сустрэў перад базылікай свайго былога мiнiстранта з Масквы, якi цяпер служыць як манах бэрнардынец у гэтым святым месцы. Кусташ Святой Зямлi а. П’ербацiста Пiцабалла ўрачыста сустрэў і прывітаў бiскупаў. Іерархі па адным увайшлi ў пусты гроб Езуса, дзе кожны з іх памаліўся ў цiшынi. Затым у каталiцкай каплiцы ўсе іерархі памаліліся малiтвай Нешпараў, а потым прыватна памалiлiся на месцы ўкрыжавання Езуса. (DN), (AG) |
Фотарэпартаж |