Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у сустрэчы біскупаў Літвы, Латвіі, Польшчы і Беларусі (+фота)
Іерархі
15.11.2015 14:34

13-15 лiстапада ў Вiльнi (Літва) адбылася сустрэча каталіцкіх біскупаў Літвы, Латвіі, Польшчы і Беларусі, якiя падзялiлiся пастырскiм дoсведам у сваiх краiнах перад аблiччам выклiкаў сучаснасцi. Касцёл у Беларусі прадстаўляў на сустрэчы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Насычаная праграма прадугледжвала дыскусii аб выклiках нашага часу i тым, якiм чынам мясцовыя Касцёлы на iх адказваюць. Акрамя гэтага, адбылiся сустрэчы бiскупаў з супрацоўнiкамi Цэнтра сям’i Вiльнюскай архiдыяцэзii, дзе іерархі пазнаёмiлi з тым, як адбываецца падрыхтоўка да сакрамэнту сужэнства, выкарыстоўваючы досвед iншых Касцёлаў, асаблiва Касцёла ў Польшчы. Вялiкi ўдзёл у падрыхтоўцы прымаюць свецкiя анiматары.



Бiскупаў таксама пазнаёмiлi з тым, як Касцёл у Лiтве дапамагае парламентарыям пры прыняццi сямейнага заканадаўства, бо многiя не ведаюць вучэння Касцёла на гэтую тэму. Дыяцэзiяльнае дабрачыннае таварыства «Карытас» прадставiла праграму дапамогi нарка- i алкаголезалежным i залежным ад азартных гульняў пад назвай «Я ёсць». Назва паходзiць са словаў Святога Пiсання аб любовi Бога да чалавека: «Я ёсць, бо ты ёсць, i Я для цябе, бо цябе люблю». Галоўная мэта праграмы - дапамагчы залежным уваскрэснуць да новага жыцця. Менавiта таму на крыжы ў каплiцы знаходзiцца благаслаўляючая рука Уваскрослага Хрыста. Рэабiлітацыя працягваецца паўгода i потым год — рэiнтэграцыя ў грамадскае жыццё. Супольнасць выкарыстоўвае так званую праграму 12 крокаў.

Удзельнiкi сустрэчы наведалi катэдральны касцёл i яго падзямелле, дзе пахаваны каралеўскiя асобы. Таксама яны пабывалі ў сховішчы сакральнага мастацтва ў касцёле св. Мiхала, дзе калiсьцi працаваў наш славуты зямляк бл. Мiхал Сапоцька, спавяднiк св. Фаўстыны Кавальскай. У гэтым касцёле ўпершыню быў выстаўлены абраз Езуса Мiласэрнага.



У праграме сустрэчы адбылося наведванне i азнаямленне з дзейнасцю хоспiса бл. Мiхала Сапоцькi. Хоспiс знаходзiцца ў доме, дзе жыў благаслаўлёны i дзе ствараўся першы абраз Езуса Мiласэрнага.

У праграме братэрскай сустрэчы 13, 14 i 15 лiстапада цэлебравалiся святыя Iмшы. 13 лістапада ў санктуарыi Езуса Мiласэрнага, дзе знаходзiцца Яго першы арыгiнальны абраз, Iмша цэлебравалася на польскай мове. 14 лістапада ў каплiцы св. Казiмiра ў Віленскай катэдры Iмша цэлебравалася на лiтоўскай мове. Яе ўзначалiў i прамовiў гамiлiю Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У Эўхарыстыі, акрамя лiтоўскiх вернiкаў, прынялi ўдзел пiлiгрымы з Мiнска, Іўя i iншых гарадоў Беларусi, якiя прыбылi на святкаванне ўрачыстасцяў Апекi Божай Мацi Вастрабрамскай.



У гамiлii беларускі іерарх падкрэслiў сiмвалiчнасць малiтвы ў каплiцы св. Казiмiра. Гэты святы, адзначыў арцыпастыр, нарадзiўся ў Кракаве, жыў у Вiльнi, а памёр у Гродне, таму яго можна называць апекуном трох народаў: польскага, літоўскага i беларускага. Будучы святым Паўсюднага Касцёла, ён асаблiвым чынам аб'ядноўвае народы Польшчы, Лiтвы i Беларусi, дадаў арцыбіскуп.

Мітрапаліт падкрэслiў, што ў сваiм зямным жыццi святы Казiмiр, якi адзначаўся святасцю жыцця i дабрачыннасцю, у атмасферы пошуку прыемнасцяў i звычак, якiя панавалi ў каралеўскiм палацы i не спрыялi захаванню маральнага права, супрацьстаяў выклiкам таго часу, баранiў сваю хрысцiянскую тоеснасць i знаходзiў у сабе сiлы плысцi супраць цячэння. Крэда яго жыцця былi словы: «Лепш памерцi, чым зграшыць». Незадоўга да смерці, знаходзячыся ў замкавай каплiцы ў Гродне, падчас святй Iмшы, калi чыталася Евангелле, Казiмiр хацеў устаць. Прысутныя казалi яму, што ён можа сядзець, аднак ён адказаў, што не можа сядзець, калi яго Пан прамаўляе.

Іерарх нагадаў, што нялёгкi лёс напаткаў рэлiквii святога пасля Другой сусветнай вайны. Калi пасля яе вiленская катэдра была канфiскавана атэiстычнымi ўладамi, у 1953 г. рэлiквii былi перавезены ў касцёл свв. Пятра i Паўла. «Сведка гэтай падзеi, святой памяцi дэкан з Друскенiнкая кс. Канстанцiн Гаяўскас, так распавядаў пра яе. Велiчны сярэбраны саркафаг быў адчынены. З яго ён узяў невялiчкую труменку з рэлiквiямi св. Казiмiра i на машыне “Пабеда” перавёз у касцёл свв. Пятра i Паўла, куды саркафаг быў перавезены пазней. Сiмвалiчна, што марка машыны была “Пабеда”. Напэўна, атэiсты ў той дзень святкавалi перамогу. Але, як кажа прыказка, смяецца той, хто смяецца апошнiм. Амаль 40 гадоў вернiкi малiлiся аб вяртанні катэдры Касцёлу i вяртаннi рэлiквiй св. Казiмiра на сваё гiстарычнае месца. I гэты дзень наступiў вясной 1989 г.», — распавёў Мітрапаліт.



Іерарх сказаў, што нiколi не забудзецца велiчнай працэсii ад касцёла свв. Пятра i Паўла да катэдры з рэлiквiямi св. Казiмiра. «Людзi на руках неслi саркафаг, якi важыць каля 400 кг. Гэта была працэсiя перамогi Бога. Бог яшчэ раз паказаў, што не самыя лепшыя машыны, нават маркi “Пабеда” (у 50-я гады мiнулага стагоддзя ў СССР яна была адной з найлепшых машын), а Ён з’яўляецца знакам перамогi. Такiм чынам Казiмiр урачыста вярнуўся з выгнання», — адзначыў арцыпастыр.

Мітрапаліт нагадаў удзельнiкам Iшмы, што 25 гадоў таму «мы атрымалi свабоду, пачаўся новы час i мы ўваходзiлi ў новае жыццё з энтузiязмам». «Здавалася, што, больш не абмежаваныя атэiстычнай уладай, пачнём новае, поўнае праўды Евангелля, жыцце. Аднак гiсторыя паказала, што не ўсё так проста. Свабода — вялiкi Божы дар, але адначасова вялiкае заданне i выпрабаванне. Выiграўшы ў несвабоды, мы апынулiся перад выклiкам: цi зможам выiграць у свабоды?» — сказаў арцыбіскуп.

«Кожны дзень з’яўляюцца новыя i вельмi небяспечныя выклiкi. Мы перажываем сапраўдны парадокс. Маем рэлiгiйную свабоду, а ўсё больш людзей жыве так, як быццам Бога няма, — дадаў іерарх. — Замест таго, каб жыць паводле духу Евангелля, чалавек жыве паводле закону, якi не адпавядае Божай волi. З’яўляюцца новыя святыя — вядомыя артысты, спартсмены, палiтыкi, якiя займаюць месца нашых святых. Усё менш крыжоў у нашых памяшканнях i ўсё больш фатаграфiй вядомых артыстаў у вопратцы Адама. Гэта не што iншае, як знак бездухоўнасцi».

«У вынiку сучасны свет напоўнены рознымi крызiсамi. Найчасцей мы кажам пра фiнансавы i эканамiчны крызiсы. Але iснуе i духоўны крызiс, якi праяўляецца ў шматлiкiх сферах жыцця чалавека i грамадства, — звярнуў увагу Мітрапаліт. — Найперш гэта крызiс сям’i. Cям’я з’яўляецца падмуркам кожнага грамадства. На жаль, гэты падмурак слабы. Аб гэтым сведчыць растучая колькасць разводаў. Гэта не толькi трагедыя разведзеных, але i дзяцей, якiя пры жывых бацьках застаюцца як быццам сiротамi. Свет адыходзiць ад класічнай, Богам створанай мадэлi сям’i як адзiнага i непарушнага саюзу мужчыны i жанчыны. Замест яе прапагандуюцца гомасексуальныя саюзы нават з правам усынаўлення дзяцей».

«Дэвальвуецца найбольш каштоўны Божы дар жыцця. Амаральна выкарыстоўваючы дасягненнi генетыкi, iм можна манiпуляваць, — дадаў іерарх. — Сучасная культура страцiла свой першасны сэнс, замест таго, каб прапагандаваць духоўнае жыццё, яна прапагандуе бездухоўнасць. Тое, што не адпавядае Божаму закону, у iмя свабоды прадстаўляецца як прагрэс. Мас-медыя поўныя насiлля, гвалту, несправядлiвасцi. Яны вельмi моцна ўплываюць на фармацыю маладога чалавека».

Гэта, па словах арцыбіскупа, «толькi некаторыя балячкi сучаснага свету, якiя нагадваюць аб яго духоўнай дэградацыi i на якiя Касцёл павiнен адказваць».

«Дзе шукаць дапамогi? Святы Казiмiр пакінуў нам, людзям XXI стагоддзя, добры прыклад, што, нягледзячы на розныя выклiкi, мы заўсёды павiнны памятаць аб нашым хрысцiянскiм паклiканнi i быць яго сведкамi. Ён браў прыклад з Марыi i нават прызначыў Ёй песню “Omni die dic Mariae” — “Кожны дзень праслаўляй Марыю”. Ён быў вялiкiм прыхiльнiкам Эўхарыстыi. Начамi прыходзiў пад дзверы зачыненай вiленскай катэдры i малiўся», — нагадаў арцыпастыр.

«Ён слухаў Бога i жыў паводле Яго слова. А мы? На жаль, у сучасным свеце Божае слова дэвальвуецца. Чалавек жыве не паводле Божага закону, але паводле чалавечага, якi зменяецца. У наша жыццё ўсё часцёй уваходзiць духоўная палiткарэктнасць, што вядзе да духоўнага рэлятывiзму. Чалавек кажа, што, калi змяняюцца часы i звычкi, то павiнен змяняецца i Божы закон. Але Божы закон не змяняецца i не абмяжоўвае свабоды чалавека, але сцеражэ яго ад усялякага зла», — патлумачыў іерарх.



«Бог сёння таксама прамаўляе да нас праз свой Касцёл. I нам нельга быць абыякавымi да Яго слова, нельга сядзець i нiчога не чынiць. Трэба дзейнiчаць i плыць супраць цячэння моды секулярызму i лiбералiзму», — падкрэсліў арцыбіскуп.

Гамiлiю Мітрапаліт завяршыў заклiкам малiцца святому Казiмiру, «каб ён выпрасiў у Бога ласку належным чынам выкарыстаць свабоду веравызнання, каб ва ўсiх жыццёвых абставiнах мы былi сведкамi Евангелля, не баялiся плысцi супраць цячэння секулярызму i баранiлi хрысцiянскiя каштоўнасцi».

Таксама Мітрапаліт на беларускай мове пераказаў скарачэнне гамiлii прысутным вернiкам з Беларусi.

15 лiстапада ў Вострай Браме, ў межах святкавання адпусту Апекi Божай Мацi Вастрабрамскай святыя Iмшы цэлебравалiся на лiтоўскай i польскай мовах.

Братэрская сустрэча бiскупаў Лiтвы, Польшчы, Латвii i Беларусi паказала набходнасць падобных сустрэч, каб дзялiцца пастырскiм досведам у сiтуацыi наступаючага секулярызму, пераймаць вопыт i будаваць салiдарную касцёльную супольнасць розных лакальных Касцёлаў i традыцый з мэтай умацавання веры.

(DN), (AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію