Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Другую гадавіну біскупскай намінацыі адсвяткаваў з вернікамі Мсцібава біскуп Юзаф Станеўскі
Іерархі
30.11.2015 01:05

Другую гадавіну біскупскай намінацыі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыў у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Гродзенская дыяцэзія). 29 лістапада, на парозе Адвэнту, іерарх наведаў гэтую парафіяльную супольнасць, каб разам з вернікамі маліцца і дзякаваць Богу за дар паклікання.

Рашэнне Святога Айца Францішка аб прызначэнні ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі з прысваеннем звання тытулярнага біскупа дыяцэзіі Tabaicara было абвешчана 29 лістапада 2013 года. 1 лютага 2014 года ў катэдральным касцёле ў Гродне адбылося пасвячэнне новага біскупа. Дэвізам свайго служэння іерарх абраў словы «Evangelii Gaudium» («Радасць Евангелля»).

Першая нядзеля Адвэнту разам з пачаткам новага літургічнага года стала для парафіі ў Мсцібаве таксама нагодай падзякаваць Богу за дар адноўленай парафіяльнай святыні. Аднаўленню гістарычнай святыні, якая была ўзведзена і асвечана ў 1932 г., паспрыяў між іншым Віктар Малышэвіч, парафіянін, які ў гэтым касцёле ўзрастаў у веры ў дзяцінстве і маладосці.

Па словах Віктара Малышэвіча, «дбанне аб нашай роднай святыні з’яўляецца нашым абавязкам, таму што тут чалавек у дзіцячым узросце на каленях распазнае сваё пакліканне, на малітве распазнае таксама свае здольнасці, праз якія ў будучыні займае сваё месца ў грамадстве». Разам з жонкай Наталляй і сынамі Раманам і Яраславам Віктар Малышэвіч атрымаў словы падзякі і кветкі ад прадстаўнікоў парафіяльнай супольнасці. Пробашч кс. Юрый Канапелька ў гэты дзень падзякаваў усім парафіянам, якія клапоцяцца аб святыні і садзейнічаюць яе аднаўленню.

Біскуп Юзаф Станеўскі, азнаёміўшы вернікаў з Пастырскім лістом біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на Адвэнт 2015 года, заахвоціў усіх сабраных брацца з «закатанымі рукавамі» за аднаўленне касцёла, у якім прабывае Дух Святы, і хваліць Яго ўсім сваім сэрцам.

Пасля Імшы біскуп асвяціў аплаткі на вігілійны стол і ўдзяліў дзецям благаслаўленне на пачатак Адвэнту. Таксама дзеці атрымалі салодкія падарункі ад пробашча.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію