Гродзенскі ардынарый: «На маё пакліканне паўплывалі ксяндзы, якіх я сустрэў у маладосці» |
Іерархі |
07.12.2015 12:12 |
«Маё пакліканне выспявала паступова з ранняга дзяцінства. Магу сказаць, што, колькі сябе памятаю, я прагнуў быць ксяндзом. З вялікай удзячнасцю думаю пра бацькоў, родных, пра цудоўную атмасферу роднага дома, прасякнутую духам малітвы, традыцыі, простай і адначасова глыбокай і сапраўднай пабожнасцю.
Гэтая назва паказвае, што пакліканне з’яўляецца ў пэўным сэнсе таямніцай нават для самога пакліканага. Гэтую таямніцу паклікання мы адкрываем на працягу ўсяго свайго жыцця: думаем пра яе, разважаем, а яна ўсё роўна застаецца для нас таямніцай». Спачатку гэта былі, канешне, толькі дзіцячыя мары, потым яны станавіліся ўсё больш свядомымі, сталымі і з часам ператварыліся ў рашучую пастанову пайсці ў семінарыю», — заключыў біскуп. (IL) |