Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB правёў рэкалекцыі ў маскоўскай катэдры |
Іерархі
|
07.12.2015 15:37 |
З 4 па 6 снежня ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія па традыцыі адбываюцца ў парафіі напярэдадні адпустовай урачыстасці. Сёлетнія духоўныя практыкаванні для маскоўскіх католікаў праводзіў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
У першы дзень рэкалекцый іерарх закрануў евангельскі прыклад Закхея, які прагнуў бачыць Езуса, хацеў прыняць Яго і змяніць сваё жыццё. На другі дзень духоўных практыкаванняў вернікі разам з рэкалекцыяністам разважалі над прыкладам пакоры і вернасці Марыі, Яе згоды з Божай воляй.
У заключны дзень рэкалекцый біскуп засяродзіўся на тэме Эўхарыстыі як крыніцы сустрэчы з міласэрным Хрыстом, а таксама падкрэсліў ролю вернікаў і значнасць іх падтрымкі на шляху да Божага Валадарства.
Падчас рэкалекцый беларускі іерарх удзяліў сакрамэнт намашчэння хворым і правёў Lectio Divina для моладзі, а таксама сустрэўся з членамі Жывога Ружанца.
Маскоўская парафія добра знаёмая беларускаму пастыру. У 2003-2005 гг. будучы біскуп працаваў у катэдральным касцёле Масквы ў якасці інспектаральнага сакратара Усходняй акругі ксяндзоў салезіянаў.
(IL)
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.