Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мансеньёр Марынка Антолавіч — Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі
Іерархі
15.12.2015 14:29

Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры да прыезду новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі прызначаны сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч.

Пра гэта 15 снежня паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь.

Да прыезду новага Апостальскага Нунцыя Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі прызначаны сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч.

З біяграфіі мансеньёра Марынка Анталовіча:

Мансеньёр Марынка Антолавіч (Marinko Antolović) нарадзіўся 27 студзеня 1976 г. у г. Зэніцы (Боснія і Герцагавіна). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 29 чэрвеня 2000 г. у Сараеве; з’яўляецца прэзбітэрам архідыяцэзіі Врбосна, Сараева. У 2001-2005 гадах вучыўся ў Pontificio Istituto Biblico ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята біблійных навук.

У 2005-2008 гадах вучыўся ў Pontificia Accademia Ecclesiastica ў Рыме. У 2008 г. атрымаў ступень доктара біблійнай тэалогіі ў Папскім універсітэце Urbaniana ў Рыме. У 2008-2011 гадах выконваў абавязкі сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Новай Зеландыі; ў 2011-2015 гадах займаў пасаду сакратара Пастаяннага Прадстаўніцтва Святога Пасаду пры міжнародных арганізацыях у Вене.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію