Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Салезіянская сям'я абрала Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча «Чалавекам 2015 года»
Іерархі
03.01.2016 17:02

Юбілей 70-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча сабраў 2 студзеня шматлікіх святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Салезіянская сям’я таксама не была выключэннем.

Ксяндзы салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі і моладзь прыехалі з розных куткоў Беларусі, каб узнесці малітвы падзякі Пану за добрага святара, пастыра і сапраўднага Чалавека.



Моладзь добра ўсведамляе вартасць гэтай асобы ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. У салезіянскай сям’і не хапае слоў, каб выказаць прыхільнасць і ўдзячнасць гэтаму добраму пастыру, разам з якім каталіцкая Беларусь перажывала розныя моманты радасці і смутку, цішыні і ахвярнасці, ганення і ўмацавання Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.

Пасля ўрачыстай Эўхарыстыі Яго Эксцэленцыю чакаў сюрпрыз. Моладзь сабралася ў будынку курыі і чакала, каб прывітаць юбіляра гучным спевам і хлапушкамі. Для арцыбіскупа гэта было нечакана, але прыемна. Таксама ў адмысловай гульні па версіі гледачоў салезіянскага канала sdb.by/news арцыпастыр быў абраны «Чалавекам 2015 года». Ганаровае званне іерарх з радасцю пацвердзіў.



Моладзь падкрэсліла, што Мітрапаліт стаў «Чалавекам года» не толькі таму, што яго можна было сустрэць на роваравай дарожцы і ён добра адказаў на ўсе пытанні гульні, але і таму, што зараз менавіта ён з’яўляецца тым, хто піша гісторыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, i для ўсіх вернікаў Яго Эксцэленцыя — пастыр нумар адзін.  



Маладыя пажадалі арцыбіскупу заставацца «Чалавекам года» яшчэ вельмі доўгі час. У віншаванні моладзь адзначыла, што для яе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з’яўляецца маладым духоўна, бо, па-першае, ён вельмі актыўны і прымае ўдзел ва ўсіх спартыўных спаборніцтвах, у тым ліку ў салезіянскіх. Па-другое, у адпаведнасці са словамі святога Яна Боско, Мітрапаліт сапраўды любіць тое, што любіць моладзь, — гульні, спевы і весялосць. Падарункам, які моладзь перадала свайму арцыпастыру, стаў сертыфікат, які дазволіць Яго Эксцэленцыі набыць спартыўны строй.

На завяршэнне сустрэчы салезіяне падкідалі ўгору арцыбіскупа, як калісьці падкідалі ўгору святога Яна Боско яго духоўныя сыны, выказваючы такім чынам яму сваю пашану і прыносячы радасць.



Кацярына Мальцава

Фота Анастасіі Субач


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію