Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з нагоды свайго юбілею цэлебраваў Імшу падзякі ў Каўнасе |
Іерархі
|
04.01.2016 21:35 |
4 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам са сваімі аднакурснікамі цэлебраваў святую Імшу падзякі з нагоды свайго 70-гадовага юбілею ў касцёле Вышэйшай духоўнай семiнарыi ў Каўнасе (Літва), якую скончыў амаль 35 гадоў таму.
У Iмшы прыняў удзел Мітрапаліт Каўнаскі арцыбiскуп Сiгiтас Тамкявiчус.
У гамiлii Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра складаны шлях да паклiкання, якi вёў праз Беларусь, Расiю i Лiтву, пра сваё святарскае i бiскупскае служэнне ў Лiтве, Беларусi, Расii i iзноў у Беларусi. 
Юбiляр падзякаваў Каталіцкаму Касцёлу ў Літве за тое, што ў складаныя часы атэiзму дапамог яму стаць святаром, i пажадаў далей быць Бэтлеемскай зоркай, каб яна вяла людзей да Езуса ў складаныя часы секулярызму. (DN)
|
Фотарэпартаж |