Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў дом сясцёр шарытак у Мінску
Іерархі
09.01.2016 17:00

https://pp.vk.me/c622026/v622026370/2d895/fPC7iTRQsYc.jpg9 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў дом сясцёр св. Вінцэнта дэ Поля (шарытак). Харызмай гэтай манаскай супольнасці з’яўляецца апека над цяжка хворымі і паміраючымі, што набывае асаблівае значэнне ў Юбілейны Год Міласэрнасці.

Пасля асвячэння дома арцыпастыр цэлебраваў святую Імшу. У гаміліі іерарх падкрэсліў, што, нягледзячы на ашаламляльныя дасягненні ў галіне навукі і тэхналогіі, у свеце ўсё яшчэ існуе шмат бяды і шмат людзей чакае дапамогі.

Прыгадваючы пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень міру, які адзначаўся 1 студзеня, Мітрапаліт падкрэсліў, што ў сучасным свеце існуе вялікая абыякавасць да патрабуючых:

«Многія жывуць далёка ад падобных праблем, іншыя клапоцяцца толькі пра сябе і не хочуць бачыць і чуць пра бедных. А бедным патрэбна не толькі матэрыяльная, але і духоўная дапамога. Патрэбна добрае слова. Менавіта гэта ў сучасны, поўны нянавісці, гвалту і несправядлівасці свет нясуць сёстры шарыткі ад св. Вінцэнта дэ Поля».

Звяртаючыся да першага літургічнага чытання на гэты дзень, іерарх адзначыў важнасць слоў святога Яна, які вучыць, што «Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу».

У сувязі з гэтым Мітрапаліт прыгадаў, што Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выкарыстаў гэтыя словы св. Яна ў сваёй першай праграмнай энцыкліцы «Бог ёсць любоў». У ёй Папа яшчэ раз падкрэсліў значэнне ахвярнай бязмежнай любові Бога да чалавека і заклікаў да таго, каб мы адказалі Яму такой жа самай любоўю.

«Менавіта сёстры шарыткі праз сваю любоў і служэнне цяжкахворым і паміраючым выконваюць гэты заклік Святога Айца, — дадаў арцыбіскуп. — Гэтым самым яны дапамагаюць будаваць цывілізацыю любові ў нашым неспакойным і поўным эгаізму і насілля свеце».

Далей арцыпастыр засяродзіў увагу на ўрыўку з Евангелля на гэты дзень, якое распавядае аб цудзе суцішэння буры на моры.

Калі пасля цуду размнажэння хлеба апосталы ў чаўне перапраўляліся на другі бераг возера, нечакана пачалася моцная бура, і яны вельмі баяліся, што могуць патануць. Але на хвалях возера з’явіўся Езус, які сказаў ім: «Не бойцеся, гэта Я». Пасля чаго Ён сеў у лодку, і бура сціхла.

«Мы таксама знаходзімся ў касцёльным чаўне на ўзбураных хвалях акіяну XXI стагоддзя. Часам здаецца, што хвалі секулярызму знішчаць Касцёл і мы ўсе загінем у моры бязбожжа. Але падобна было і ў часы ганенняў на Касцёл. Тады здавалася, што са смерцю апошняга святара настане канец Касцёла. Аднак Бог меў іншыя планы, і мы сталі не толькі сведкамі, але і ўдзельнікамі працэсу адраджэння Касцёла пасля трох пакаленняў атэізацыі», — сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле слоў іерарха, адным са знакаў гэтага адраджэння з’яўляецца дабрачыннасць, якая займае вельмі важнае месца ў жыцці і служэнні Касцёла:

«Так было ў першыя стагоддзі жыцця Касцёла, так ёсць і цяпер, так будзе і да канца часоў. Нездарма Хрыстус кажа, што бедных мы будзем мець заўсёды».

Як адзначыў Мітрапаліт, нядаўна Ватыкан аб’явіў аб кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты, якая вядомая сваім служэннем для найбольш патрабуючых:

«У перыяд Божага Нараджэння мы разважаем над праўдай нашай веры аб Уцелаўленні Божага Сына, аб тым, што Творца схіліўся над стварэннем, каб яго выратаваць. Маці Тэрэза схілялася над найбольш патрабуючымі, каб ім дапамагчы. Аднойчы ў Лондане яна падыйшла да бедняка, узяла яго за руку і спыталася: “Як жывеш, чалавек?” Бядняк заплакаў, бо ніхто і ніколі ў жыцці не называў яго чалавекам».

Арцыбіскуп заклікаў сясцёр шарытак і далей з любоўю працягваць сваё служэнне міласэрнасці:

«Марыя, якую Касцёл ушаноўвае ў суботу, стала вялікай праз згоду з Божай воляй і служэнне іншым. Вялікай стала Маці Тэрэза дзякуючы таму, што адгукнулася на Божае пакліканне і прысвяціла сябе служэнню патрабуючым», — сказаў арцыпастыр.

«Няхай добры Бог благаслаўляе сясцёр шарытак, каб праз рэалізацыю свайго паклікання служыць бедным і паміраючым яны сталі вялікімі ў вачах Бога», — пажадаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

(DN), (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію