17 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і кс. Клеменс Вэрт з Віцебска прынялі ўдзел ва ўрачыстасці інгрэсу новага біскупа Лінца Манфрэда Шроера, якая адбылася ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў г. Лiнц у Аўстрыi.
Ва ўрачыстасці ў напоўненай вернікамі вялікай катэдральнай святыні Лінца ўдзельнічалі ў цэлым 20 іерархаў з Аўстрыі, Чэхіі, Румыніі і Беларусі.
Касцёл у Беларусi падтрымлiвае партнёрскiя сувязi з дыяцэзiяй Лiнц з пачатку 90-х гадоў ХХ ст., асаблiва ў галiне дабрачыннасцi.
Iнгрэс пачаўся ўрачыстым уваходам у катэдру, якi ўзначалiў кардынал Крыстаф Шонбарн, Мітрапалiт Венскай мiтраполii, да якой належыць дыяцэзiя Лiнц. На парозе бiскупа Манфрэда Шроера сустрэла катэдральная капiтула. Канцлер курыi агучыў папскую булу аб прызначэннi бiскупа Шроера, які да гэтага быў з 2003 г. бiскупам Iнсбрука, ардынарыем дыяцэзii Лінц.
Па запрашэнні кардынала Шонбарна заняўшы месца на кафедры, новы бiскуп стаў з гэтага моманту ардынарыем дыяцэзii.
У гамiлii новы ардынарый падкрэслiў неабходнасць развiцця пастырства моладзi, якая мае патрэбу ў паглыбленнi духоўнасцi. Таксама іерарх адзначыў неабходнасць звярнуць большую ўвагу на бежанцаў i на сацыяльныя праблемы, пры гэтым нагадаўшы пра важнасць вырашэння прычыны ўзнiкнення феномену бежанцаў, што дазволiць вырашыць саму праблему.
Асаблівую ўвагу біскуп звярнуў на важнасць далейшага развiцця экуменiчных адносiн. Мiж iншым, у iнгрэсе прынялi ўдзел прадстаўнiкі розных хрысцiянскiх канфесiй.
Напрыканцы Апостальскi Нунцый у Аўстрыі арцыбiскуп Пэтэр Штэфан Цурбрыген павiншаваў новага ардынарыя i пажадаў поспеху ў яго служэннi ў другой па колькасцi католікаў у Аўстрыi дыяцэзii (архiдыяцэзiя Вены налічвае 1,5 млн. вернікаў, дыяцэзiя Лiнц — 1,1 млн.). Выступiлi таксама старшыня пастырскай рады дыяцэзii Лiнц, суперінтэндант Евангельскай Царквы i Кiраўнiк зямлi Вярхоўнай Аўстрыi. На завяршэнне iнгрэсу прагучаў гiмн «Цябе, Божа, праслаўляем». Пасля новы ардынарый Лiнца прыняў шматлікія віншаванні ад вернікаў.
Для беларускіх біскупаў інгрэс стаў добрай нагодай аднавiць адносiны з епiскапатам Аўстрыi, пазнаёмiцца з новым ардынарыем Лiнца i распавесцi яму аб сувязях памiж Касцёлам у Беларусi i дыяцэзiяй Лiнц.
(DN), (AG) Фота www.diozese-linz.at
|