Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сустрэўся з валанцёрамі фонду «Адкрытыя сэрцы» ў Магілёве |
Іерархі |
23.01.2016 19:40 |
Біскуп-вікарый для магілёўскага рэгіёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў удзел у малітоўнай сустрэчы магілёўскіх валанцёраў дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы». Біскуп упершыню наведаў магілёўскі офіс арганізацыі. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, іерарх распавёў пра сябе, пазнаёміўся з валанцёрамі і іх працай у «Адкрытых сэрцах». Пасля сумеснай малітвы іерарх удзяліў прысутным валанцёрам сваё біскупскае благаслаўленне. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.