25 студзеня, у свята навяртання святога апостала Паўла, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у пасвячэнні двух новых дапаможных бiскупаў архiдыяцэзii Вэстмiнстэр у Лондане Пола МакАленана i Джона Уiлсана, адпаведна з дыяцэзiй Вэстмiнстэр i Лiдс.
Бiскуп Джон Уiлсан нарадзiўся ў англiканскай сям’i i ва ўзросце 17 гадоў перайшоў у каталiцызм.
Святую Iмшу ў велiзарнай вэстмiнстэрскай катэдры Найсвяцейшай Крывi Езуса, цалкам напоўненай вернікамі, узначалiў арцыбiскуп Вэстмiнстэра кардынал Вiнсэнт Джэрард Нiкалс. Эўхарыстыю канцэлебравалi каля 20 бiскупаў, у тым ліку Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, i каля 300 святароў. У Імшы прынялi ўдзел таксама праваслаўныя іерархі Маскоўскага i Антыяхiйскага Патрыярхатаў, якiя маюць свае епархii ў Англii, і тры англiканскiя епіскапы.
Адметным і вельмі знамянальным было тое, што падчас святой Камунii англiканскiя епіскапы падышлi да кардынала Нiкалса i папрасiлi благаслаўлення. Англiканская Царква з’яўляецца ў Вялікабрытаніі дзяржаўнай, але ў той жа час Каталiцкi Касцёл займае галоўную духоўную пазiцыю, так што нават англiканскiя іерархі публiчна просяць благаслаўлення ў каталiцкiх.
Імшу ўпрыгожыў спевам катэдральны хор, многія спевы былі на лацiнскай мове.
У гамілii кардынал Нiкалс нагадаў пра прыклад святога апостала Паўла для ўсiх бiскупаў. Іерарх патлумачыў, што кожны бiскуп выбiраецца Айцом і даецца Ягонаму Сыну, каб спецыяльным чынам быў Яго сябрам. Iдэнтычнасць бiскупа, па словах кардынала, заключаецца ў тым, што, разам з апосталамi, неабходна быць сябрам Хрыста. Гэтая iдэнтычнасць вызначае штодзённае жыццё бiскупа i з’яўляецца падмуркам яго дзейнасцi, адзначыў кардынал, дадаўшы, што гэта тая ж сувязь, якая заставалася ў дзеяннi апостала Паўла. Іерарх заахвоцiў новых бiскупаў мець адноўлены сэнс мiсii, каб паўсюль дасягаць кожнага чалавека.
Пасля Iмшы кардынал суправаджаў новых бiскупаў у працэсii праз катэдру, калі яны ўдзялялi сваё першае біскупскае благаслаўленне.
Напрыканцы Апостальскi Нунцый у Вялікабрытаніі арцыбiскуп Антонiо Менiнi, якi раней быў таксама Нунцыем у Маскве, ад iмя Святога Айца павiншаваў новых наступнiкаў апосталаў i пажадаў iм стаць будаўнiкамi мастоў, весці людзей да Бога, а таксама пажадаў поспехаў у выконваннi iх мiсii.
Удзел у пасвячэннi новых бiскупаў даў Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу магчымасць сустрэцца з многiмi братамi ў бiскупскiм служэннi з туманнага Альбiёна, распавесцi iм аб жыццi Касцёла ў Беларусi i абмяняцца пастырскiм досведам.
(DN), (AG) Фота www.flickr.com/catholicism
|