Падчас візіту ў каталіцкі ўніверсітэт Лідса (Англія) арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прачытаў лекцыю пра канфесіі ў постсавецкіх краінах |
Іерархі |
29.01.2016 12:47 |
28 cтудзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў каталiцкi ўнiверсітэт Святой Тройцы ў Лiдсе — адзiн з трох каталiцкiх унiверсітэтаў Англii пасля Лондана і Бірмінгема. Іерарх сустрэўся з кiраўнiцтвам унiверсітэта, пазнаёмiўся з праграмай навучання, наведаў бiблiятэку, вучэбныя аўдыторыi, радыё- i тэлестудыi, спартыўныя залы, каталiцкую каплiцу (на ўнiверсітэце ёсць i экуменiчная каплiца), студэнцкi iнтэрнат. Унiверсітэт быў заснаваны ў 1966 годзе i сёлета адзначае сваё 50-годдзе. У ім вучацца 3 з паловай тысячы студэнтаў. Хоць унiверсітэт каталiцкi, толькi 15 працэнтаў яго навучэнцаў з’яўляюцца католікамі. Універсітэт рыхтуе свецкiх спецыялiстаў па наступных спецыяльнасцях:
Унiверсітэцкая праграма разлiчана на тры гады, выпускнікі атрымлiваюць ступень бакалаўра. Праграма па педагогiцы i адукацыi разлiчана на чатыры гады. Беларускі арцыбіскуп быў запрошаны ў радыёстудыю, дзе студэнты правялi з iм iнтэрв’ю. Паводле слоў Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, iнтэрв’ю не было складаным, аднак некалькi студэнтаў задалi пытаннi, звязаныя з сучаснымi тэндэнцыямi адыходу ад традыцыйнага вучэння Касцёла, асаблiва ў галiне сям’i. Таксама беларускі іерарх прачытаў студэнтам лекцыю па курсе сусветных рэлiгiй. Па праграме студэнты павiнны былi вывучаць рэлiгii Кiтая, але ў сувязi з вiзiтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага праграма была зменена i беларускі арцыпастыр распавядаў пра рэлiгii i канфесii на тэрыторыi былога СССР. Як пракаментаваў пасля Catholic.by свае ўражанні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, сiстэма навучання адрозніваецца ад беларускай. «Ухіл робiцца не на засваенне прадстаўленага лектарам матэрыялу, а на крытычнае яго ўспрыняцце. Таму падчас лекцый студэнты задаюць вельмi многа пытанняў». Вечарам беларускі арцыбіскуп цэлебраваў святую Iмшу ва ўнiверсітэцкай каплiцы. Ва ўнiверсітэце працуе свой капелан, якi жыве на месцы побач з каплiцай, аднак афiцыйна Iмша цэлебруецца толькi тройчы на дзень. Паводле раскладу ў чацвер яе не было, але ў сувязi з вiзiтам госця з Беларусі яна адбылася, хоць і з невялікай колькасцю вернікаў. У сваёй гамiлii арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставiў асобу св. Тамаша Аквiнскага, якога ўспамінаў у гэты дзень Каталіцкі Касцёл, i актуальнасць навучання святога для нашых часоў. Беларускi iерарх закрануў таксама тэму адносiн веры i навукi, распавёў, як гэта было ў часы ганенняў у былым СССР i як ёсць цяпер. Іерарх пажадаў студэнтам, каб у iх жыццi рэалiзавалiся словы св. Яна Паўла II, бо «вера i навука — гэта два крыла, на якiх чалавек узносiцца да пазнання праўды». Каментуючы вынікі свайго візіту, у размове з Catholic.by арцыбіскуп адзначыў, што візіт у Лiдс паказаў, што i ў краiне, дзе Каталiцкi Касцёл знаходзiцца ў меншасцi, каталiцкi ўнiверсітэт можа iснаваць i паспяхова развiвацца, што з’яўляецца яшчэ адным аргументам мець падобную каталiцкую навучальную ўстанову ў Беларусi. (DN), (IL) |