Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Iмшу ў Дрыфiлдзе |
Іерархі |
31.01.2016 21:48 |
31 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Iмшу ў парафii Божай Мацi i св. Эдварда ў г. Дрыфiлд (дыяцэзiя Мiдлсбург, Вялікабрытанія). У гамiлii беларускi iерарх разважаў над чытаннем Евангелля на IV Звычайную нядзелю аб наведваннi Езусам сiнагогi ў Назарэце. Арцыпастыр засяродзiў увагу прысутных на трох групах людзей, якіх прадстаўляе Евангелле. Адны, як адзначыў Мітрапаліт, «успрымалi Езуса i Яго вучэнне з энтузiязмам, бо яно было новым i адкрывала новыя перспектывы для iх». У гэтым вучэннi «была надзея на вызваленне з палону граху i духоўную свабоду». Iншыя ж «сумнявалiся i пыталiся адзiн у аднаго, цi Ён не сын Марыi i Юзафа, цi не адзiн з іх, бо з Назарэта не можа быць прарок i тым больш Месiя».
(DN), (AG) |