Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сумесна з Мітрапалітам Паўлам прыняў удзел у запісе тэлеперадачы |
Іерархі |
02.03.2016 20:25 |
Іерархі па чарзе адказвалі на пытанні вядучага. Запіс праграмы доўжыўся каля гадзіны, за гэты час іерархі паразважалі на розныя тэмы. Гэта была першая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла ў неафіцыйнай абстаноўцы. Разважаючы пра сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая адбылася 12 лютага ў Гаване на Кубе, кожны з іерархаў падкрэсліў важнасць і неабходнасць гэтай сустрэчы перад выклікамі сучаснага свету, адзначыўшы, што ў нашы дні мы павінны разам бараніць хрысціянскія каштоўнасці, гэта наша заданне.
|