Эфір тэлеперадачы з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла можна паглядзець у інтэрнэце |
Іерархі |
10.03.2016 13:49 |
Гэта была першая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла ў неафіцыйнай абстаноўцы. Запіс тэлеэфіра дасяжны на афіцыйным youtube-канале «Беларусь 24». Разважаючы пра сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая адбылася 12 лютага ў Гаване на Кубе, кожны з іерархаў падкрэсліў важнасць і неабходнасць гэтай сустрэчы перад выклікамі сучаснага свету, адзначыўшы, што ў нашы дні мы павінны разам бараніць хрысціянскія каштоўнасці, гэта наша заданне. (IL) |