Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «Упэўнены, што сёння візіт Папы Францішка ў Беларусь бліжэй, чым калі-кольвек» |
Іерархі |
22.03.2016 12:00 |
Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Арцыпастыр звярнуў увагу на тое, што адносіны ў гэтым накірунку павінны развівацца, у іх не павінен убівацца клін. «Упэўнены, што візіт Папы бліжэй, чым калі-кольвек. Мне падаецца, што сёння клімат такі, што ён спрыяе таму, каб Папа прыехаў у Беларусь», — сказаў іерарх. Паводле слоў арцыпастыра, для афіцыйнага візіту Папы Рымскага ў Беларусь павінен быць выкананы шэраг умоў. «Неабходна запрашэнне Прэзідэнта Беларусі, Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а таксама такое няпісанае правіла — згода той канфесіі, вернікі якой складаюць у краіне большасць. У выпадку Беларусі гэта Праваслаўная Царква», — адзначыў арцыбіскуп. Ілья Лапато |