Арцыбіскуп Кандрусевіч прыняў удзел у пасадцы дрэў у памяць аб ахвярах лагера смерці «Трасцянец» |
Іерархі |
25.03.2016 10:57 |
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у памятных мерапрыемствах на месцы былога лагера смерці «Трасцянец», арганізаваных 18 сакавіка Міністэрствам культуры Беларусі і Мінгарвыканкамам. Сумесна з паслом Германіі ў Беларусі Петэрам Датмарам і іншымі членамі памятных мерапрыемстваў каталіцкі іерарх пасадзіў тры дрэвы ў памяць аб ахвярах лагера смерці. Пасля гэтай цырымоніі ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых была закладзена капсула з парэшткамі загінулых і зямлёй з лагера смерці «Трасцянец», а арцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся за загінулых у Трасцянцы. У сваёй прамове на прыёме з нагоды памятных мерапрыемстваў Мітрапаліт падкрэсліў значэнне памяці, у тым ліку малітоўнай, аб загінулых у Трасцянцы і ў іншых падобных месцах. У мерапрыемствах прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, Мінгарвыканкама, рэлігійных канфесій, Дортмундскага і Мінскага міжнародных адукацыйных цэнтраў, а таксама дыпламатычнага корпуса. |