Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Папа Францішак прасіў маліцца за яго»: арцыбіскуп Кандрусевіч пра сустрэчу Пантыфіка з ліквідатарамі
Іерархі
27.04.2016 12:34

У каментарыі Catholic.by Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы беларускіх і ўкраінскіх ліквідатараў са Святым Айцом, у якой прымаў удзел і беларускі іерарх.

«Гэта сустрэча вельмі важная для ліквідатараў, — адзначыў беларускі іерарх. — Для іх важна, каб гэта не было забыта. З моманту аварыі прайшло 30 гадоў, вырасла новае пакаленне. Не ўсе сёння памятаюць пра аварыю. Але Касцёл памятае».

Паводле слоў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, у групе ліквідатараў, якая прымала ўдзел у сустрэчы са Святым Айцом, былі прадстаўнікі як каталіцтва, так і праваслаўя.

«Мы не рабілі падзелу па канфесіях, ды і Папу не казалі — праваслаўныя тут ці католікі; гэта былі найперш людзі», — заўважае Мітрапаліт.



Арцыбіскуп адзначыў, што Папа Рымскі згадаў ліквідатараў у сваёй прамове, а пасля падышоў да іх, каб зрабіць агульны фотаздымак.

«Папа падышоў і тым, хто быў бліжэй, паціснуў руку. А потым звярнуўся да мяне з просьбай: “Перакладзі ім, каб яны маліліся за мяне. Я патрабую вашай малітвы”. Такімі былі словы Папы», — сказаў Мітрапаліт.
Іерарх адзначыў, што ўдзельнікі сустрэчы з Пантыфікам давалі шмат каментарыяў журналістам розных рэдакцый Ватыканскага радыё.

«Людзі казалі, што ніколі не маглі падумаць, што калі-небудзь сустрэнуцца з Папам і будуць стаяць побач з ім, — адзначае іерарх. — Было бачна, што іх перажыванне вельмі глыбокае. Папа атаясамляе сабой Касцёл. Яны не хавалі сваёй радасці ад сустрэчы з Пантыфікам».

Мітрапаліт дадаў, што ліквідатары не хавалі свайго смутку па ахвярах ЧАЭС: «Калі мы маліліся за ахвяр катастрофы, па тварах ліквідатараў былі бачныя ўнутраныя перажыванні. Мне падаецца, што яны прыгадвалі падзеі 30-гадовай даўніны і, магчыма, ацэньвалі іх з іншай перспектывы».

Ілья Лапато


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію