Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці веласезону ў Мінску |
Іерархі |
30.04.2016 22:36 |
30 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці веласезону ў Мінску. У адкрыцці веласезону разам з іерархам удзельнічалі ксёндз Юрый Санько і міністрант мінскага архікатэдральнага касцёла. У размове з Catholic.by арцыбіскуп выказаў радасць з таго, што такое мерапрыемства праводзіцца. Па словах іерарха, у гэтым годзе колькасць удзельнікаў была значна большай, чым у мінулым, — магчыма нават каля 5-6 тысяч, у асноўным моладзь.
«І сам ровар у пэўным сэнсе заклікае да жыцця з Богам. Ён сам па сабе не можа стаяць вертыкальна. Яго трэба падтрымліваць або ехаць на ім. Таксама і чалавек без Божай дапамогі падае, бо паддаецца спакусам, — адзначыў арцыбіскуп. — Мараль ровара ў тым, што ён вучыць нас таму, што, каб не падаць у грахоўнае балота, неабходна ісці па жыцці разам з Богам». (DN), (AG) |
Фотарэпартаж |