Біскуп Юрый Касабуцкі прыняў удзел у Кангрэсе Міласэрнасці ў Вільнюсе |
Іерархі |
11.05.2016 11:42 |
6-8 мая ў Вільнюсе (Літва) праходзіў Нацыянальны Кангрэс Міласэрнасці – найбуйнейшая рэлігійная падзея ў Літве ў Годзе Міласэрнасці. Каталіцкі Касцёл у Беларусі на кангрэсе прадстаўляў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Ганаровым госцем кангрэсa быў папскі легат кардынал П’етро Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці. Кангрэс завяршыўся 8 мая святой Імшой на катэдральным пляцы. Эўхарыстыі папярэднічала працэсія з абразом Езуса Міласэрнага, які Дзяржаўны Сакратар Папы суправаджаў вуліцамі Старога горада Вільнюса ад будынка парламента на Плошчы Незалежнасці да катэдральнага касцёла. Падчас кангрэсa кардынал П’етро Паралін заклікаў, каб Юбілейны Год Міласэрнасці пабудзіў усіх вернікаў да пабожнасці, дабрыні і адкрывання нанова міласэрнасці Збаўцы. На кангрэсе былі закрануты такія тэмы, як сужэнства, развод і міласэрнасць; шматкультурнасць грамадства як знак Божай міласэрнасці; сітуацыя хрысціян у Літве; міласэрнасць як адказ на балючы досвед мінулага, звязаны з савецкім дамінаваннем. |
Фотарэпартаж |