| Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў урачыстасці залатога юбілею святарства а. Веслава Глэмбоцкага ў Польшчы |
| Іерархі |
| 05.06.2016 19:33 |
|
У 1989-2013 гг. айцец Веслаў Глэмбоцкі працаваў у Беларусі ў парафіях у Івянцы, Пяршаях, Камені, Цеснавой, а таксама выконваў функцыі суддзі касцёльнага трыбуналу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у гаміліі падзякаваў юбіляру за ахвярнае служэнне. Іерарх адзначыў, што ў цяжкія гады, калі не было святароў, а. Веслаў адзін з першых прыйшоў з дапамогай Касцёлу ў Беларусі.
Напрыканцы Імшы вернікі цёпла павіншавалі юбіляра, свайго земляка. Ад імя беларускіх католікаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уручыў яму абраз Божай Маці. (DN) |
| Фотарэпартаж |


5 чэрвеня ў парафіі Св. Станіслава, біскупа і мучаніка, у Вялікай Дамброве каля Высокага Мазавецкага (Польшча) адбыліся ўрачыстасці з нагоды залатога юбілею святарства а. Веслава Глэмбоцкага OFM Conv, які паходзіць з гэтай жа парафіі.
для друку