Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Біскуп Антоні Дзям’янка прыняў удзел у канферэнцыі кананістаў у Польшчы |
Іерархі
|
09.09.2016 21:39 |
«Сужэнства і сям’я ў кананічным праве і польскім праве» — гэтай тэме была прысвечана Агульнапольская навуковая канферэнцыя, якая прайшла 5-7 верасня ў Влацлаўку (Польшча).
Беларусь на канферэнцыі прадставіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, які выступіў на ёй з дакладам. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля 150 кананістаў з розных частак свету. 
Акрамя навуковай часткі, удзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць між іншым наведаць Музей мучаніцтва благаслаўлёнага кс. Ежы Папялушкі, які знаходзіцца на тэрыторыі санктуарыя благаслаўлёнага ў Влацлаўку.
XXV Агульнапольская навуковая канферэнцыя была нагодай паразважаць над істотнай і актуальнай тэмай: якое месца і роля сужэнства і сям’і ў парадку кананічнага права.


Кс. Юрый Марціновіч, (AG) Фота www.q4.pl
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.