Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў рэкалекцыі для святароў Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне
Іерархі
26.11.2016 23:29

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з 20 па 25 лістапада знаходзіўся з візітам ва Украіне, дзе праводзіў рэкалекцыі для святароў Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі.

Духоўныя практыкаванні для святароў былі арганізаваны ў маляўнічым лясным масіве на базе «Карытас» Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі ў месцы Зарычаны побач з Жытомірам.

Рэкалецыі былі прысвечаны ўмацаванню ў Божай ласцы і закраналі наступныя тэмы:

  • неабходнасць духоўных практыкаванняў
  • пакліканне да святарства
  • святарства — таямніца і дар
  • малітва як цэнтр святарскага жыцця
  • паслухмянасць
  • цэлібат
  • пакаянне
  • айцоўская роля святара ў «адміністраванні» сакрамэту пакаяння
  • Эўхарыстыя
  • Марыя — маці святароў
  • быць святаром паводле Сэрца Езуса.

Эўхарыстыю падчас рэкалекцый арцыбіскуп Кандрусевіч цэлебраваў на ўкраінскай мове.



Пасля завяршэння рэкалекцый беларускі іерарх прыняў удзел у дыяцэзіяльнай сустрэчы пробашчаў Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі, дзе распавёў пра стан і развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Хроніка візіту

У межах свайго візіту ва Украіну арцыбіскуп Кандрусевіч сустрэўся з шэрагам іерархаў, а таксама маліўся на магілах спачылых душпастыраў.

Так на парафіяльных могілках у Жытоміры беларускі іерарх наведаў магілу магілёўскага мітрапаліта Апалінарыя Унукоўскага і памаліўся ў яго інтэнцыі. Арцыбіскуп Апалінары Унукоўскі нарадзіўся ў 1848 г. на Падоллі, быў Луцка-Жытомірскім біскупам і потым стаў Магілёўскім Мітрапалітам. Памёр у 1909 г. у Санкт-Пецярбургу, але паводле яго волі быў пахаваны ў Жытоміры.



Таксама беларускі арцыпастыр наведаў магілу Кіева-Жытомірскага арцыбіскупа Пятра Мальчука, які неспадзявана памёр у маі гэтага года пасля ўдзелу ў Эўхарыстычным кангрэсе ў Гродне,  і памаліўся аб спакоі яго душы.

Абмеркаванню сітуацыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і Украіне была прысвечана сустрэча беларускага іерарха з Апостальскім Нунцыем ва Украіне, былым Нунцыем у Беларусі, арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці. Іерархі абмеркавалі сітуацыю. Арцыбіскуп Гуджэроцці з вялікай любоўю прыгадваў Беларусь і беларускі Касцёл.

У Жытоміры арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Кіева-Жытомірскага біскупа на пенсіі Яна Пурвінскага, кокансэкратарам якога беларускі арцыпастыр быў у 1991 г.

Вечарам 25 лістапада Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у перадачы украінскага «Радыё Марыя» і адказаў на пытанні слухачоў.

Даведка: Кіева-Жытомірская дыяцэзія налічвае  каля 300 тысяч вернікаў. На душпастырскай службе ў ёй знаходзяцца 160 святароў, з якіх 65 дыяцэзіяльныя і 95 з’яўляюцца законнікамі. Каля 60 святароў з’яўляюцца ўраджэнцамі Польшчы. Колькасць жаночых кансэкраваных асобаў дасягае 180-ці, з якіх 120 манахінь — мясцовыя.

(DN), (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію