4 снежня ў Беларусі памоляцца за католікаў Польшчы. Распараджэнне ККББ |
Іерархі |
30.11.2016 16:15 |
Распараджэнне старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мінск, 30 лістапада 2016 г. Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі польскія католікі збіраюць ахвяраванні для дапамогі Касцёлу на Усходзе, у тым ліку і ў Беларусі. Гэта знак салідарнасці з нашым Касцёлам, які тры пакаленні перажываў жорсткія ганенні і цяпер адраджаецца. З дапамогай польскіх католікаў рамантуюцца існуючыя касцёлы і будуюцца новыя, выдаецца рэлігійная літаратура, ажыццяўляюцца многія пастырскія праграмы. У знак удзячнасці за іх ахвяраванні традыцыйна мы молімся ў іх інтэнцыях у II нядзелю Адвэнту. У сувязі з гэтым загадваю 4 снежня падчас усіх святых Імшаў памаліцца ў інтэнцыях польскіх католікаў. З благаслаўленнем Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч |