Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана: прыклад трох каралёў заклікае нас змяніць дарогу нашага жыцця
Іерархі
06.01.2017 19:58

6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў родную парафію ў Адэльску, дзе ўзначаліў у гэты дзень святую Імшу.

У сваёй гаміліі іерарх прыгадаў гісторыю трох мудрацоў, якіх традыцыя называе трыма каралямі.

«Гэта былі вучоныя, багатыя і ўплывовыя людзі. Мы называем іх каралямі. Але насамрэч яны былі астраномамі, гэта азначае даследчыкамі рухаў нябесных цел і зорак», — сказаў Мітрапаліт.

Як адукаваныя людзі яны ведалі, што габрэі чакаюць нараджэння Караля-Месіі, бо і самі ў сваіх перскіх традыцыях мелі падобныя прароцтвы. Таму, убачыўшы новую зорку вачыма цела, вачыма душы яны ўбачылі знак з неба аб нараджэнні габрэйскага Караля. І таму, узяўшы з сабой дары, вырушылі за зоркай, каб яму пакланіцца», — пераказаў гісторыю трох каралёў арцыпастыр.

Паводле слоў арцыбіскупа Кандрусевіча, сутнасць урачыстасці — аб’яўленне Месіі язычніцкім народам, сімвалам якіх з’яўляюцца тры каралі. «Гэта сведчыць аб паўсюднасці збаўлення ў Езусе Хрысце. Сын Божы стаўся чалавекам, каб збавіць усе народы, а не толькі габрэйскі», — падкрэсліў іерарх.

Другі аспект, які прысутнічае ў гэтым свяце, на думку арцыбіскупа, адлюстроўвае слова «эпіфанія», якое часта ўжываюць Усходнія Касцёлы.

«Яно падкрэслівае духоўны, унутраны, дасяжны вачам душы аспект аб’яўлення. Езус аб’яўляе сябе як той, які прыйшоў абвяшчаць Божае духоўнае Валадарства і збавіць чалавецтва. Гэтае аб’яўленне недасяжна ніякім навуковым даследаванням і пазнаецца толькі верай».

Распавёўшы гісторыю таго, што пасля спаткання Езуса ў Бэтлееме мудрацы пайшлі дамоў іншай дарогай, іерарх дадаў, што ў жыцці мы ідзём сваімі дарогамі, якія не заўсёды адпавядаюць Божай волі, аднак «прыклад трох каралёў заклікае нас змяніць дарогу нашага жыцця».

«Мы павінны ісці такой дарогай, якую вызначыў нам Бог, а не Ірад. А сучасны свет напоўнены рознага роду Ірадамі. Яны імкнуцца выключыць з жыцця сучаснага свету ўсе боскае, — сказаў арцыбіскуп. — У сучасных клініках забіваюць ненароджанае і народжанае жыццё. У імя фальшыва зразумелай свабоды і талерантнасці забараняюць хрысціянскія сімвалы і адракаюцца ад хрысціянскай спадчыны. Усё гэта і падобнае яны называюць прагрэсам. Але куды вядзе гэты так званы прагрэс? Варта памятаць: без Бога — не да парога».

Тэкст гаміліі цалкам ТУТ››

«Нашай іншай дарогай з’яўляецца Езус Хрыстус і Яго Евангелле. Езус стаў тым духоўным рэвалюцыянерам, які кардынальна змяніў свет. Замест закону нянавісці і помсты прапанаваў закон любові і прабачэння», — зазначыў іерарх.

На заканчэнне гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч дадаў: «Няхай жа сённяшняе свята Трох Каралёў, багатае ў сваёй традыцыі, стане сапраўды святам аб’яўлення Бога народам і кожнаму з нас, каб мы па сваім жыцці ішлі шляхам, які нам указвае Хрыстус».

(DN), (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію