Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Біскуп Юзаф Станеўскі на Пальмовую нядзелю ўзначаліў Імшу ў Ваўкавыску |
| Іерархі |
| 11.04.2017 10:35 |
|
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі 9 красавіка ў Пальмовую нядзелю цэлебраваў св. Імшу ў парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску.
Разам з іерархам Імшу канцэлебраваў пробашч парафіі кс. Алег Дуль. У гаміліі, звяртаючыся да вернікаў, біскуп пажадаў ім адвагі ў вызнаванні і сведчанні сваёй веры.
«Як сапраўдныя хрысціяне мы павінны быць гатовымі заўсёды падставіць плячо і працягнуць руку дапамогі кожнаму, хто мае ў гэтым патрэбу і прагне сустрэчы з Хрыстом», — адзначыў святар. У гэты ж дзень іерарх наведаў парафіяльную капліцу ў в. Карэвічы (на фота ўнізе):
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.




для друку