Віншаванні з Вялікаднем біскупа Аляксандра Кашкевіча |
Іерархі |
16.04.2017 09:17 |
Велікодная радасць асвятляе сёння Касцёл ва ўсім свеце. У нашых святынях, у дамах і ў сэрцах усіх хрысціян гучыць радаснае «Аллелюя». Мы адзначаем урачыстасць Уваскрасення Пана — святкуем перамогу, якую Хрыстус Пан здабыў над грахом і смерцю. Хрыстус уваскрос! Ён жыве і будзе жыць навекі! Гэтая праўда паказвае нам моц бязмежнай любові Бога да чалавека. Гэтая самая любоў, якая была нам аб’яўлена на дрэве крыжа, сёння прамаўляе да нас у знаку пустога гроба. Гэты знак нагадвае нам, што калісьці і нашы грабы, і грабы нашых блізкіх памерлых будуць пустыя. Здзейсніцца тады той самы цуд, які сёння мы ўзгадваем — цуд уваскрашэння. Як піша святы Павел: «Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстус, які ўстаў з мёртвых, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады» (Рым 6, 8). Вясёлага Аллелюя! +Аляксандр Кашкевіч |