Велікоднае віншаванне біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB |
Іерархі |
16.04.2017 08:51 |
«Я — уваскрасенне і жыццё. Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі! Уваскрасенне Езуса Хрыста — гэта перамога жыцця над смерцю, дабра над злом, надзеі над роспаччу. Божая любоў выпраменьваецца з пустой грабніцы і асвятляе цемру нашага жыцця. Надае яму сэнс, кірунак і мэту, ажыўляе надзею. Жадаю Вам, каб перыяд Вялікадня стаў часам глыбокага досведу бязмежнай Божай любові да свайго стварэння і часам умацавання сувязей з Хрыстом. Няхай уваскрослы Хрыстус прыйдзе з патрэбнымі дарамі ў Вашыя сям’і і ва ўсю нашу ўмілаваную Бацькаўшчыну! Натхнёныя Духам Святым, як і Езус, будзем верыць і любіць па-сапраўднаму, нават тады, калі па-чалавечы здаецца, што нас перамаглі. Няхай добрая вестка аб уваскрасенні Езуса напаўняе Вашыя сэрцы надзеяй і супакоем! Хрыстус уваскрос! ✠ Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. |