Арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў санктуарый Маці Божай Ліхэньскай у Польшчы |
Іерархі |
27.04.2017 13:59 |
25-27 красавіка ў санктуарыі Маці Божай Ліхэньскай (Влацлаўская дыяцэзія
ў Польшчы) прайшла сустрэча Камісіі па справах кантактаў паміж
Каталіцкім Касцёлам у Польшчы, Літве, Латвіі і Беларусі. У сустрэчы
прыняў удзел і старшыня епіскапату Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш
Кандрусевіч. Удзельнікі сустрэчы абмяркавалі падрыхтоўку да беатыфікацыі літоўскага арцыбіскупа Тэафілюса Матулайціса (Матулёніса), які нёс служэнне і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яго беатыфікацыя пройдзе 25 чэрвеня ў Вільнюсе.
Як было адзначана, сучасная моладзь патрабуе больш актыўнага пастырскага суправаджэння. Алкагалізм — гэта найперш духоўная праблема і яе вырашэнне дазваляе вырашыць праблему алкагольнай залежнасці. Крызіс сям’і патрабуе больш глыбокай духоўнай падрыхтоўкі да сакрамэнту сужэнста і развіцця пастырства сем’яў. Паводле слоў арцыбіскупа, сёння паўтараецца сітуацыя з новым пераследам рэлігіі, калі прымаюцца «антыбожыя законы і ўмацоўваецца матэрыялістычны атэізм». Арцыбіскуп заклікаў вернікаў даражыць дарам свабоды веравызнання і не абменьваць яго на бязбожныя антыкаштоўнасці.
Ліхэнь — месца сустрэчы |