Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Новы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел прыбыў у Мінск |
Беларуская Праваслаўная Царква
|
04.01.2014 12:58 |
4 студзеня ў Беларусь прыбыў новы Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел. Кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”. Ад імя беларускай дзяржавы Мітрапаліта прывітаў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка.
Затым, як паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі накіраваўся ў Свята-Духаў кафедральны сабор.
Мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла прызначыў 25 снежня Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы, адначасова задаволіўшы прашэнне Мітрапаліта Філарэта аб адыходзе на пенсію ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту. З прызначэннем іерарха павіншаваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.