Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дыялогі з нагоды Дня настаўніка са студэнтамі-католікамі
Грамадства
06.10.2013 10:49

6 кастрычніка адзначаецца Дзень настаўніка. З гэтай нагоды на пытанні Сatholic.by адказалі студэнты-католікі — Андрэй і Вольга.

— Як Вы лічыце, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны настаўнік?

Вольга: З прычыны таго, што я, магчыма, буду настаўніцай, прынамсі буду праходзіць настаўніцкую практыку, я часта задумваюся над гэтым пытаннем. Таму я ўзгадваю сваіх школьных настаўнікаў, назіраю за выкладчыкамі ва ўніверсітэце і прыблізна складваю вобраз ідэальнага настаўніка. Па-першае, кожны настаўнік павінен дасканала і прафесійна навучыць свайму прадмету, укласці як найбольш намаганняў для засваення вучнямі матэрыяла. Па-другое, настаўнік павінен быць добра дасведчаным у сваёй прадметнай галіне. Для гэтага недастаткова валодаць інфармацыяй, закладзенай у яго ва ўніверсітэце, але ён павінен самаўдасканальвацца і павышаць свае веды ў сувязі з рухам навукі наперад. І вельмі важна, я мяркую, быць чалавекам маралі і справядлівасці.

Андрэй: На маю думку, любы настаўнік – гэта прыклад для яго вучняў. Настаўнік, незалежна ад яго спецыялізацыі, павінен у першую чаргу навучыць дзяцей, студэнтаў думаць, любіць гэтае жыццё, любіць гэты свет і навакольных людзей. Навучыць праз свой прыклад.

— Ці можаце назваць тых людзей, якія былі сапраўднымі настаўнікамі для Вас?

Вольга: Так, у маёй памяці засталіся постаці настаўнікаў, якіх на дыстанцыі гадоў я магу назваць «сапраўднымі». Дагэтуль памятаю і захапляюся сваёй першай настаўніцай пачатковых класаў, улюбілася ў «настаўніцкую справу», гледзячы на працу сваёй настаўніцы гісторыі, а прыкладам прафесіяналізму сталі для мяне настаўніцы рускай мовы.

Андрэй: Так, такія людзі ёсць. Насамрэч, мне цяжка было б адказаць на пытанне: якія настаўнікі для мяне не з’яўляюцца сапраўднымі. Такіх, напэўна, і не было.

— Чаму Вы навучыліся ад сваіх настаўнікаў?


Вольга: Навучылася я ад іх у першую чаргу прадметам, якія яны выкладалі. Але ў фармаванні маёй асобы некаторыя з іх адыгралі выключную ролю. Напрыклад, менавіта настаўніца гісторыі аформіла мой нацыянальна скіраваны светапогляд, высокае стаўленне да веры ў Хрыста.

Андрэй: Думаць, любіць гэты свет. Быць шчырым, справядлівым…

— Што б найперш Вы сказалі свайму настаўніку, калі б раптоўна сустрэлі на вуліцы?


Вольга: Сказала б, канешне, «добры дзень». Але хацелася б сказаць яшчэ штосьці вельмі прыемнае, бо бадай усіх зараз успамінаю з цеплынёй у душы. Напэўна, сказала б «дзякуй», гэта было б шчыра, і прынесла б радасць кожнаму з маіх дарагіх настаўнікаў.

Андрэй: Дзякуй! Вялікі дзякуй за тое, што сваё жыццё вы ахвяруеце дзецям, людзям, разумеючы неверагодную адказнасць за нас і наша жыццё!

Праводзіла дыялогі Аксана Ючкавіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Грамадства

01.02 14:45Пад Кобрынам пройдзе II кангрэс медыкаў-хрысціян Усходняй Еўропы
20.10 15:26«Мой сябар Джэйсан»: прэм’ера монаспектакля на тэму інклюзіі прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле
13.04 16:51Віртуальны музей кляштара картузіянцаў прэзентуюць у Бярозе
04.04 12:59«Адзіны спосаб выказаць любоў да мяне — судакрануцца падушачкамі пальцаў»: прэм’ера спектакля на тэму аўтызму прайшла ў Мінску
24.03 13:11Насельніцтва Астраўца з запускам Беларускай АЭС павялічыцца ў 2,7 разы
22.03 18:12Інклюзіўны фестываль творчасці дзяцей і моладзі «Фарбы жыцця» прайшоў у Мінску
11.03 10:23Бясплатная паслуга дзённага дагляду пажылых людзей з’явіцца ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці
10.03 18:04У Мінску прайшла канферэнцыя на тэму смяротнага пакарання
18.12 21:36Місія «Чыстае сэрца» перад Божым Нараджэннем парадавала хлопчыкаў з Крывіцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча
13.08 16:25У Беларусі знізілася колькасць шлюбаў і разводаў