Бясплатныя курсы жэставай мовы арганізуе ў Гомелі «Карытас» |
Грамадства |
07.10.2014 11:40 |
Мэта курсаў — палепшыць адносіны ў сям’і і дапамагчы бацькам і дзецям знайсці паразуменне. Як паведамляе сайт гомельскай каталіцкай парафіі, заняткі прызначаны для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху і адчуваюць цяжкасці ў зносінах з уласнымі дзецьмі. Курсы будуць доўжыцца на працягу ўсяго навучальнага года. — Часта дзіця з парушэннем слыху адчувае ізаляцыю нават ва ўласнай сям'і. Яго не разумеюць не толькі браты і сёстры, але і дарослыя члены сям'і. Бацькам, што вывучылі жэставую мову, дзеці змогуць лепш растлумачыць, што ў іх баліць, дзе яны хочуць вучыцца і ўсё, што так важна распавядаць сваім мамам і татам, — адзначаюць у гарадскім «Карытас-міласэрнасць». (JLS) |