Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На перапісе насельніцтва 2019 года ў беларусаў могуць спытаць пра іх веравызнанне |
Грамадства |
09.10.2014 15:30 |
Белстат не выключае ўключэння пытання пра веравызнанне беларусаў падчас чарговага перапісу насельніцтва, які пройдзе ў 2019 годзе. Пра гэта Catholic.by распавёў начальнік упраўлення дэмаграфічнай статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Руслан Урублеўскі. Паводле яго слоў, пытанні будачага перапісу насельніцтва знаходзяцца на этапе абмеркавання і не выключана, што туды ўвойдзе і пытанне пра веравызнанне рэспандэнта. Як зазначыў Руслан Урублеўскі, ў 2009-м годзе ў анкетах для перапісу такое пытанне яшчэ адсутнічала. Перапіс насельніцтва згодна з рэкамендацыямі ААН варта праводзіць раз на 10 гадоў. «У Беларусі гэты інтэрвал вытрымліваецца вельмі строга», — дадаў Руслан Урублеўскі. (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.