Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Перэгрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай

У 2010 годзе распачаўся трохгадовы цыкл падрыхтоўкі да 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. У кожны з трох гадоў традыцыйныя ўрачыстасці святкаваліся пад дэвізамі: «Марыя — выбраная дачка Айца Нябеснага» (2010), «Марыя — святыня Духа Святога» (2011) і «Марыя — Маці Збаўцы» (2012).

Для таго, каб вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі маглі больш поўна перажыць святкаванне юбілейнага 2013 года, які пройдзе пад дэвізам «Марыя — Маці нашай веры», ва ўсіх парафіях архідыяцэзіі запланавана перэгрынацыя копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Перэгрынацыя распачнецца 5 кастрычніка і завершыцца праз дзевяць месяцаў — 5 ліпеня, калі копія абраза прыбудзе ў Будслаў.


Паняцце перэгрынацыі 

Слова «перэгрынацыя» паходзіць ад лацінскага peregrination і азначае «падарожжа, пілігрымаванне да святых мясцінаў». У Каталіцкім Касцёле пад ім разумеюць пераношванне або перавоз у культавых мэтах рэліквій, абразоў і іншых прадметаў рэлігійнага культу. Перэгрынацыя можа мець мясцовы характар (напрыклад, адбывацца на тэрыторыі парафіі) або міжнародны.

Праз запрашэнне і прыняцце абраза Маці Божай актуалізуецца падзея, якая адбылася 2000 гадоў таму, калі Марыя адправілася ў дом Альжбеты і Захарыі, каб служыць сваячцы перад прыходам у свет Яна Хрысціцеля.

Апошняя перэгрынацыя на тэрыторыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбывалася ў 2009 годзе. Тады ўсе парафіі прынялі абраз Езуса Міласэрнага і рэліквіі кс. Міхала Сапоцькі.
 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.