«Канец свету, аб якім так шмат гаворыцца ў апошні час, павінен выклікаць у нас не страх, а надзею ў Хрысце», — лічыць айцец Раньера Канталамеса, прапаведнік Папскага дому. Дакладную дату гэтай падзеі Езус не назваў і нават анёлы на небе не ведаюць яе.
Свет мастацтва можа быць сведкам прыгажосці веры. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні Святога Айца Бэнэдыкта XVI да ўдзельнікаў XVII пасяджэння Папскіх акадэмій, якое адбылося 21 лістапада ў Ватыкане. Сёлета яно прайшло пад назвай «Мастак, як Касцёл, сведка прыгажосці веры».
21 лістапада, на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся з заклікам аб спыненні ваенных дзеянняў паміж Ізраілем і сектарам Газа. Таксама Папа выказаў падтрымку тым сілам і ініцыятывам, якія працуюць дзеля дасягнення перамір’я і пачатку перамоваў.
«Новая кніга Бэнэдыкта XVI датычыць нашага жыцця, бо кажа аб справах заўсёды актуальных», — заўважыў старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі. Іерарх, які з’яўляецца таксама вядомым біблеістам, прыняў удзел 20 лістапада ў прэзентацыі ў Ватыкане трэцяй часткі трылогіі Папы «Езус з Назарэта. Дзяцінства».
Пра трэцюю кнігу трылогіі папы Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта», якая была прэзентавана 20 лістапада ў Ватыкане, апавядае ў сваім артыкуле галоўны рэдактар газеты «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян. Журналіст звяртае ўвагу, што кніга — «выраз асабістых шуканняў» аўтара, як напісаў сам Папа.
20 лістапада ў ватыканскай зале Пія Х прайшла прэзентацыя заключнага тома трылогіі Святога Айца Бэнэдыкта XVI аб этапах зямнога жыцця Езуса. Кніга выйдзе ў італьянскім выдавецтве «Rizzoli» ў супрацоўніцтве з выдавецтвам Ватыкана.
Каштоўнасць лакальных культур Афрыкі і значэнне Касцёла ў захаванні міру і паяднання сталі тэмай размоваў, якія Прэзідэнт Беніна Томас Яі Боні правёў 19 лістапада ў Ватыкане.
18 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ з інтранізацыяй на гэтую пасаду. Іерарх быў абраны кіраўніком Копцкай Царквы 4 лістапада.
16–17 лістапада ў партугальскіх гарадах Гімарайншы і Бразе праходзіў «Падворак язычнікаў» на тэму «Каштоўнасць чалавечага жыцця», арганізаваны Папскай радай па культуры. З гэтай нагоды Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI скіраваў да ўдзельнікаў сустрэчы спецыяльнае пасланне.
17 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў прадстаўнікоў французскага епіскапату, якія знаходзяцца ў Апостальскай Сталіцы з візітам ad limina Apostolorum. Звяртаючыся да прадстаўнікоў нацыі, якую Папа назваў багатай на хрысціянскую гісторыю і да гэтага часу на пакліканні, Пантыфік падкрэсліў адказнасць Касцёла ў Францыі за перадачу веры новым пакаленням.
«Бальніцы — прывілеяваныя месцы евангелізацыі, таму што там, дзе Касцёл з’яўляецца носьбітам прысутнасці Бога, ён становіцца інструментам сапраўднай гуманізацыі чалавека і свету», — сказаў 17 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI удзельнікам канферэнцыі «Бальніца — месца евангелізацыі. Місія чалавечая і духоўная», якая па ініцыятыве Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя праходзіла ў Ватыкане.
16 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Рэспублікі Кот-д’Івуар Аласана Уатара. Падчас сустрэчы былі падкрэслены сардэчныя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Кот-д’Івуар, і зроблена ацэнка таго, як Касцёл можа дапамагчы дабру гэтай краіны, умацоўваючы спакой, спрыяючы абароне правоў чалавека, дыялогу і нацыянальнаму прымірэнню.
16 лістапада было апублікавана пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень моладзі, які пройдзе ў ліпені 2013 г. у бразільскім Рыа-дэ-Жанейра. Папа заклікаў моладзь рыхтавацца да форуму, разважаючы над яго асноўнай тэмай: «Ідзіце і навучайце ўсе народы».
«На экуменічным шляху нельга спыняцца на палове дарогі», — з такімі словамі 15 лістапада звярнуўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Пасяджэнне прысвечана тэме экуменізму ў новай евангелізацыі.
14 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў ліванскага палітыка Саада Харыры, які ўзначальваў урад Лівана ў 2009–2011 гг. Візіт Саада Харыры адбыўся праз два месяцы пасля апостальскага падарожжа Папы ў Ліван і праз некалькі дзён пасля наведвання краіны старшынёй Папскай рады «Cor Unum» кардыналам Рабэрам Сара.