Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству абмяркоўвае тэму экуменізму і 500-годдзе Рэфармацыі |
Дзяржава Ватыкан |
14.11.2012 11:53 |
Значэнне экуменізму для новай евангелізацыі і набліжэнне 500-годдзя Рэфармацыі — галоўныя тэмы пасяджэння Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, якое распачалося 12 лістапада ў Апостальскай Сталіцы. У сустрэчы, якая завершыцца 16 лістапада, удзельнічаюць 15 кардыналаў, 20 біскупаў і 25 кансультантаў па справах экуменізму. З нагоды юбілею Рэфармацыі, які будзе адзначацца ў 2017 г., Сусветная Лютэранская Федэрацыя і Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству рыхтуюць супольны дакумент. Аб гэтым паінфармаваў 5 лістапада арцыбіскуп Гамбургскі Вернер Ціссен. Як адзначыў старшыня Папскай рады кардынал Курт Кох, падчас пасяджэння прагучаць паведамленні аб стане новай евангелізацыі ў розных рэгіёнах свету, а затым адбудуцца дыскусіі ў групах. (AG) |