Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вучні Ратцынгера: Бэнэдыкт XVI перакананы, што ў адносінах з лютэранамі неабходна ачышчэнне памяці
Святы Айцец
03.09.2012 14:51

Бэнэдыкт XVI заўсёды быў перакананы, што ў адносінах з лютэранамі неабходна ачышчэнне памяці. Аб гэтым паведаміў старшыня Кола вучняў Ратцынгера нямецкі сальватарыянін кс. Стэфан Хорн.

Па словах кс. Хорна ў размове з Ватыканскім радыё, ва ўсіх удзельнікаў сёлетняй сустрэчы Кола вучняў Ратцынгера засталося ўражанне, што яна была адной з найлепшых. Перад сустрэчай з Пантыфікам яны казалі пра свой досвед, асабліва ў адносінах з нямецкімі лютэранамі. У гэтых адносінах, падкрэсліў святар, ужо здзейснены крокі наперад. «Не трэба думаць толькі пра канчатковую еднасць, але трэба здзейсніць крокі, якія мы можам рабіць ужо зараз. Гэты дыялог вельмі патрэбны», — дадаў кс. Стэфан Хорн.

Кажучы пра канкрэтныя ідэі, звязаныя з 500-годдзем Рэфармацыі, што будзе адзначацца ў 2017 г., старшыня Кола вучняў Ратцынгера заўважыў, што з’явілася думка пра прызнанне віны абодвух бакоў. «Святы Айцец заўсёды лічыў, што неабходна ачышчэнне памяці. Гэта тэма, над якой ён працаваў здаўна. Безумоўна, нельга перакрэсліць гістарычных фактаў, але важна тое, як гэтыя справы ўспрымаць: пазбаўленне атрутнасці гэтых канфліктаў — сапраўднае аздараўленне», — адзначыў кс. Хорн.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме