Кардынал Кох: сучасная секулярызацыя бярэ пачатак у Рэфармацыі |
Рымская курыя |
29.10.2012 16:15 |
Сучасная секулярызацыя паходзіць з падзелу заходняга хрысціянства ў XVI ст., калі рэлігія стала лічыцца прыватнай справай чалавека, — лічыць старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох. Іерарх адзначыў, што сёння важна памятаць пра негатыўныя з’явы Рэфармацыі, 500-годдзе якой будзе адзначацца ў хуткім часе. Па словах кардынала, да еднасці з лютэранамі яшчэ далёка. Найбольшай праблемай застаецца сама канцэпцыя Касцёла ў пратэстантаў. Каб знішчыць гэтую перашкоду, неабходны, як падкрэсліў старшыня Папскай рады, сур’ёзны тэалагічны дыялог. Кардынал Кох разам з тым не выключае больш кароткага шляху да адзінства ў выглядзе, напрыклад, стварэння ардынарыяту для лютэран або структуры, падобнай да той, якую атрымалі ў Касцёле былыя англікане. Іерарх дадаў, што гэтая ініцыятыва павінна паходзіць ад саміх лютэран, калі б яны пажадалі перайсці ў Каталіцкі Касцёл, захаваўшы свае традыцыі і звычаі. (AG) |