Лютэране высока ацэньваюць Пантыфікат Бэнэдыкта XVI |
04.03.2013 11:07 |
Лютэранскія вернікі дзякуюць за Пантыфікат Бэнэдыкта XVI і моляцца за ўдзельнікаў канклаву. Аб гэтым кажуць прадстаўнікі Сусветнай Лютэранскай Федэрацыі ў пасланні, скіраваным да Рымскага Пантыфіка на пенсіі. У лісце, які цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, звяртаецца ўвага, што Бэнэдыкт XVI, кіруючы Каталіцкім Касцёлам, засяроджваўся на справе новай евангелізацыі. Адначасова, як дадаецца, Папа заклікаў іншыя хрысціянскія Цэрквы задумацца пра свой удзел у Божай місіі ў сённяшнім свеце. (AG) |