Перад Вялікаднем 2013 года Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI выдасць сваю чарговую энцыкліку, прысвечаную хрысціянскай веры. Аб гэтым паведаміў амерыканскаму парталу «National Catholic Register» кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
Апошняя частка трылогіі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» будзе прэзентавана ў Ватыкане 21 лістапада. У Апостальскай Сталіцы адбудзецца міжнародная канферэнцыя, падчас якой выдавецтва «Rizzoli» прадставіць італьянскае выданне кнігі Пантыфіка.
15 лістапада ў Ватыкане адкрыецца выстава, якая распавядзе пра азербайджанскую культуру, а таксама традыцыі розных рэлігій гэтай краіны. Выстава прысвечана 20-годдзю дыпламатычных адносінаў Ватыкана і Азербайджана.
12 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў Дом састарэлых у Рыме, якім апякуецца «Супольнасць святога Ідзія». Звяртаючыся да яго жыхароў, Папа падкрэсліў, што «якасць грамадства, яго цывілізаванасць вызначаецца тым, як у ім ставяцца да пажылых людзей і якое месца ім адводзіцца ў жыцці».
Сакральная музыка можа ўмацоўваць веру і дапамагаць новай евангелізацыі. Гэта падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з членамі італьянскай «Асацыяцыі св. Цэцыліі» 10 лістапада ў Ватыкане. Гаворачы аб тым, як музыка ўплывае на веру чалавека, Папа нагадаў св. Аўгустына, навяртанню якога паспрыяла слуханне псальмаў і гімнаў падчас літургіі, якую ўзначальваў св. Амброзій.
10 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заснаваў Папскую акадэмію лацінскай мовы — установу з сядзібай у Апостальскай Сталіцы, мэтай якой будзе спрыянне вывучэнню і распаўсюджванню лацінскай мовы і культуры. Новая акадэмія будзе падпарадкоўвацца Папскай радзе па культуры.
9 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з удзельнікамі Генеральнай асамблеі Інтэрполу — Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі — якая завяршылася ў Рыме. Падчас сустрэчы Папа адзначыў, што рост злачыннасці з’яўляецца асабліва трывожным для будучыні свету.
Навучанне Святога Айца Бэнэдыкта ХVI з’явіцца на «Twitter». Як паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, гэта адбудзецца хутчэй за ўсё пад канец 2012 г.
8 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў удзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай акадэміі навук. Пасяджэнне праходзіла ў Ватыкане 5–7 лістапада і было прысвечана тэме «Складанасці і аналогіі ў навуцы: тэарэтычныя, метадалагічныя і эпістэмалагічныя аспекты».
З нагоды перажывання Еўрапейскага года актыўнасці старэйшых асоб і салідарнасці пакаленняў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Дом састарэлых, якім апякуецца супольнасць св. Ідзія. Адбудзецца гэта ў панядзелак 12 лістапада.
Святы Айцец Бэнэдыкт ХVІ павіншаваў Барака Абаму з пераабраннем на пост прэзідэнта ЗША. Аб выніках выбараў стала вядома 7 лістапада. У сваёй тэлеграме Папа запэўніў палітыка ў малітве і пажадаў, каб ідэалы свабоды і справядлівасці, якімі кіраваліся заснавальнікі Злучаных Штатаў Амерыкі, жылі сярод амерыканскага народа.