Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Святы Айцец скіраваў на сустрэчу з вернікамі Сірыі кардынала Сара
Святы Айцец
07.11.2012 14:53

7 лістапада падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паведаміў, што па-ранейшаму з вялікай заклапочанасцю сочыць за трагічнай сітуацыяй у Сірыі, «дзе баявыя дзеянні не спыняюцца і з кожным днём колькасць ахвяр расце, што суправаджаецца невымоўнымі пакутамі шматлікіх асобаў, асабліва тых, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы». Папа паінфармаваў таксама, што на сустрэчу з сірыйскімі хрысціянамі накіроўваецца старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Рабэр Сара.

 
Святы Айцец накіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха ўсяе Балгарыі
Святы Айцец
07.11.2012 12:49

Папа Бэнэдыкт ХVI накіраваў Святому Сіноду Балгарскай Праваслаўнай Царквы спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю Патрыярха ўсяе Балгарыі Максіма. Святы Айцец заверыў у сваім асабістым смутку ў сувязі са стратай «любага брата ў Хрысце».

 
Святы Айцец павіншаваў новаабранага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы
Святы Айцец
06.11.2012 11:25

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI склаў віншаванні з нагоды абрання новага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ. У спецыяльнай тэлеграме Папа перадаў свае добрыя пажаданні новаабранаму іерарху, а таксама ўсім хрысціянам-коптам.

 
Сёлета плошчу Святога Пятра ўпрыгожыць ёлка з Італіі
Святы Айцец
05.11.2012 10:32

Абрана ёлка, якая сёлета з нагоды Божага Нараджэння ўпрыгожыць плошчу Святога Пятра ў Рыме. Дрэва вышынёю ў 28 метраў у вышыню і паходзіць з італьянскага рэгіёна Малізэ. Мільёнамі агеньчыкаў ёлка заіскрыцца 14 снежня.

 
Малітоўныя інтэнцыі Папы на лістапад
Святы Айцец
04.11.2012 13:38

Кожны месяц Святы Айцец даручае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. У лістападзе агульная інтэнцыя Папы наступная: «Каб біскупы, святары і ўсе слугі Евангелля давалі адважнае сведчанне вернасці ўкрыжаванаму і ўваскросламу Пану».

 
Святы Айцец падчас Імшы за памерлых іерархаў: сапраўдная бессмяротнасць — гэта поўнае адзінства з жывым Богам
Святы Айцец
04.11.2012 13:22

3 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу мінулага года. Літургія адбылася ў базыліцы св. Пятра з удзелам шматлікіх іерархаў, святароў і вернікаў.

 
Бэнэдыкт XVI: Сікстынскую капэлу асвятляе Божае святло
Святы Айцец
01.11.2012 13:57

«Сікстынская капэла — калі сузіраць яе ў малітве — становіцца больш прыгожай, больш праўдзівай; адкрывае ўсё сваё багацце», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI 31 кастрычніка на заканчэнне ўрачыстых Нешпараў, якія прайшлі ў капэле ў 500-годдзе адкрыцця ў ёй фрэсак — шэдэўраў працы Мікеланджэла. Папа падкрэсліў, што «капэла, па сваёй прыродзе, з’яўляецца літургічнай прасторай».

 
Святы Айцец моліцца за пацярпелых ад урагану ў ЗША
Святы Айцец
31.10.2012 16:29

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяр урагану «Sandy», які абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа Злучаных Штатаў. Падчас агульнай аўдыенцыі 31 кастрычніка Папа заверыў у сваёй салідарнасці з сем’ямі загінуўшых і пацярпелымі, а таксама тымі, хто ўдзельнічае ў аднаўленні разбураных гарадоў.

 
Прызначэнне Папам шасці новых кардыналаў сведчыць аб паўсюднасці Касцёла
Святы Айцец
31.10.2012 15:39

Прызначэнне Святым Айцом Бэнэдыктам XVI шасці новых кардыналаў, якія паходзяць не з Еўропы, —  гэта «жэст універсальнасці Касцёла». Так адзін з найбольш уплывовых амерыканскіх каталіцкіх інтэрнэт-рэсурсаў «National catholic register» пракаментаваў нядаўняе рашэнне Папы аб скліканні другой у гэтым годзе кансісторыі.

 
500 гадоў таму ў Сіксцінскай капэле былі адкрыты фрэскі Мікеланджэла
Святы Айцец
30.10.2012 11:59

31 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліць малітву Нешпараў у Сіксцінскай капэле з нагоды 500-годдзя адкрыцця яе фрэсак. Іх у 1508–1512 гг. па загадзе папы Юлія ІІ стварыў Мікеланджэла Буанароці.

 
Пасланне Папы на Дзень мігрантаў і бежанцаў: кожны эмігрант — асоба, якая мае неад’емныя фундаментальныя правы
Святы Айцец
29.10.2012 15:54

«Міграцыя: пілігрымка веры і надзеі», — так гучыць тэма, абраная Святым Айцом Бэнэдыктам ХVI на 99-ы Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, які Касцёл адзначыць 13 студзеня 2013 г. У сваім пасланні, апублікаваным 29 кастрычніка, Папа падкрэслівае, што зараз у свеце мільёны мужчын і жанчын «жывуць досведам эміграцыі».

 
Святы Айцец падзякаваў удзельнікам Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі
Святы Айцец
27.10.2012 17:35

Падчас пасяджэння 27 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падзякаваў удзельнікам Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Таксама Папа сказаў пра значэнне кансісторыі, якая адбудзецца 24 лістапада.

 
Святы Айцец пра новы фільм: мастацтва і вера ідуць побач на працягу гісторыі Касцёла
Святы Айцец
26.10.2012 13:57

25 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI разам з удзельнікамі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі прысутнічаў на прэм’еры фільма «Мастацтва і вера», ініцыятарам стварэння якога былі Ватыканскія музеі. Папа адзначыў, што твор асабліва цэнны ў кантэксце Года веры, які распачаўся ў Касцёле.

 
Святы Айцец абвясціў імёны 6 новых кардыналаў
Святы Айцец
24.10.2012 13:39

Падчас агульнай аўдыенцыі 24 кастрычніка Святы Айцец абвясціў аб скліканні кансісторыі, падчас якой надасць кардынальскую годнасць 6 іерархам. Кансісторыя стане пятай за час Пантыфікату Бэнэдыкта XVI.

 
Бэнэдыкт ХVI кананізаваў семярых благаслаўлёных
Святы Айцец
21.10.2012 15:05

21 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліў на плошчы перад ватыканскай базылікай Імшу, падчас якой кананізаваў семярых благаслаўлёных. Гэтая кананізацыя была першай і адзінай у бягучым годзе і 10-й у Пантыфікаце гэтага Папы. Сярод новых святых — два святары, дзве законніцы і трое свецкіх вернікаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 191 192 193 194 195 196 197 198 199 200 Наступная > Апошняя >>

Старонка 197 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.