Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Калядная ёлка ў Ватыкан «прыедзе» з Украіны |
Дзяржава Ватыкан |
20.06.2011 17:41 |
Сёлета традыцыйная калядная ёлка для Пантыфіка будзе прывезена з Украіны. Аб гэтым паінфармавала пасольства Украіны пры Ватыкане. На гэту тэму ў апошнія дні размаўляў глава грэка-католікаў Украіны арцыбіскуп Святаслаў Шаўчук з паслом гэтай дзяржавы пры Ватыкане спадарыняй Таццянай Іжэўскай. Штогод якая-небудзь краіна ахвяруе каляднае дрэўца, якое ўстанаўліваецца побач са святочнымі яслямі на плошчы Святога Пятра. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.