Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выйшаў першы ў гісторыі турыстычны даведнік па Ватыкане
Дзяржава Ватыкан
15.02.2013 13:54

14 лютага ў Ватыканскіх музеях адбылася прэзентацыя першага ў гісторыі турыстычнага даведніка па Ватыкане. Даведнік уяўляе сабой падрабязнае апісанне тэрыторыі, на якой сканцэнтравана самая вялікая ў свеце колькасць культурных аб’ектаў: палацаў, садоў, помнікаў.

Аб кожным з гэтых аб’ектаў распавядае асобны аўтар — спецыяліст у той ці іншай галіне мастацтва, архітэктуры ці гісторыі ландшафтаў. Даведнік аб’ёмам амаль у 500 старонак напоўнены старажытнымі і сучаснымі выявамі, дакладнымі апісаннямі і інфармацыяй аб магчымасці наведвання аб’ектаў.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, пакуль выданне існуе на 6 мовах, а ў будучыні плануецца стварэнне яго электроннай версіі. Дырэктар Ватыканскага выдавецтва кс. Джузэпэ Коста адзначыў, што даведнік — вынік увагі Бэнэдыкта XVI да культуры. «Святы Айцец заўсёды падкрэсліваў важнасць прыгажосці і мастацтва, таму што яны набліжаюць да Бога», — сказаў святар.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.