У Ватыканскіх музеях усталююць новыя высокатэхналагічныя сістэмы |
Дзяржава Ватыкан
|
27.12.2012 15:45 |
У Ватыканскіх музеях будуць усталяваны новыя высокатэхналагічныя сістэмы, каб прадухіліць разбурэнне мастацкіх шэдэўраў, не абмяжоўваючы доступу наведвальнікаў у памяшканні, упрыгожаныя старажытнымі фрэскамі. Аб гэтым паведаміў дырэктар музеяў Антоніо Паолуччы.
Як інфармуе Седмица.ru са спасылкай на агенцтва CWN, дырэктар Ватыканскіх музеяў расказаў, што каля ўваходу ў Сікстынскую капэлу будзе змешчаны спецыяльны дывановы насціл для чысткі абутку тых, хто ўваходзіць у славутую святыню, каб пабачыць фрэскі Мікеланджэла і іншых вялікіх мастакоў.
Таксама будуць устаноўлены спецыяльныя вакуумныя трубачкі на сценах, каб убіраць пыл з адзення наведвальнікаў і змагацца з высокай тэмпературай і вільготнасцю, якія падвяргаюць фрэскі небяспецы.
Дырэктар музеяў сказаў таксама, што працуе над стварэннем «віртуальнага туру» па Сікстынскай капэле, які б дазволіў многім людзям убачыць мастацкія творы ў інтэрнэце і пачуць каментарый гіда. (AG)
|